гарачкапаніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які зніжае павышаную тэмпературу цела. Гарачкапаніжальны сродак. // у знач. наз. гарачкапаніжа́льнае, ага, н. Лякарства, якое зніжае тэмпературу. Хвораму далі гарачкапаніжальнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нарадзіць.

2. у знач. наз. наро́джаны, ага, м.; наро́джаная, ‑ай, ж. Той (тая), хто нарадзіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нервовахво́ры, ‑ая, ‑ае.

Чалавек, у якога назіраецца нервовая хвароба. Нервовахворы чалавек. / у знач. наз. нервовахво́ры, ага, м.; нервовахво́рая, ‑ай, ж. Клініка для нервовахворых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, ад якога слабіць. Слабільная вада. Слабільны парашок. // у знач. наз. слабі́льнае, ага, н. Лякарства, якое служыць для паслаблення кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суро́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сурочыць.

2. у знач. наз. суро́чаны, ага, м.; суро́чаная, ‑ай, ж. Той (тая), каго сурочылі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспакая́льны, ‑ая, ‑ае.

Які памяншае ўзбуджанасць або знімае боль. Заспакаяльныя сродкі. // у знач. наз. заспакая́льнае, ага, н. Лякарства, якое памяншае ўзбуджанасць або знімае боль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які збег, уцёк адкуль‑н. Збеглы катаржнік. Збеглы ваеннапалонны. / у знач. наз. збе́глы, ага, м.; збе́глая, ‑ай, ж. Убачыць збеглага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

оперупаўнава́жаны, ага, м.

Асоба, якой дадзены паўнамоцтвы для выканання якіх‑н. аперацый спецыяльнага характару. Пасля шасцімесячнай вучобы Саша стаў працаваць оперупаўнаважаным у Ашмянах. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́скія, ‑іх; адз. рускі, ‑ага, м.; руская, ‑ай, ж.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва РСФСР і шырока прадстаўлены ў іншых рэспубліках Савецкага Саюза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часоваабавя́заны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: часоваабавязаныя сяляне гл. селянін. / у знач. наз. часоваабавя́заны, ага, м. Часоваабавязаныя, так называлі цяпер былых прыгонных, няспынна бунтавалі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)