бязро́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае або не ведае родных.

Бязродная сірата.

2. перан. Які страціў або парваў сувязь са сваім народам, сваёй краінай.

Б. эмігрант.

|| наз. бязро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славяні́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой-н. славянскай мовы.

2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрэйфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; незак.

1. Быць у дрэйфе, рухацца пад уздзеяннем ветру або плыні.

Карабель дрэйфуе.

2. безас. Адхіляць ад руху ветрам або плынню.

Карвет пачало д. да берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тунэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Падземны пераход або праезд, пракладзены пад ракой, гарой або пад якім-н. іншым збудаваннем.

Праходка тунэля.

Т. працягласцю ў чатырыста метраў.

|| прым. тунэ́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тампо́н, ‑а, м.

Стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі (бінту), які ўводзіцца ў рану або поласць для спынення крывацёку або для выдалення гною.

[Фр. tampon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кран¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне ў выглядзе трубкі для выпускання вадкасці або газу з рэзервуара або трубаправода.

Уключыць к. з гарачай вадой.

|| прым. кра́навы, -ая, -ае і кра́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыстэ́рна, -ы, мн. -ы, -ран і -аў, ж.

Вялікі рэзервуар, а таксама вагон або аўтамабіль з такім рэзервуарам для захоўвання або перавозкі вадкасцей, газаў і інш.

Нафтавая ц.

|| прым. цыстэ́рнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздзяля́льны, -ая, -ае.

1. Які дзеліць што-н., абазначае раздзел, раздзяленне.

Раздзяляльная рыса.

2. У граматыцы і логіцы: які выражае або абазначае выбар паміж дзвюма або больш думкамі, магчымасцямі (спец.).

Раздзяляльныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строп², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прылада з каната або троса для захопу і падвешвання грузу да крука, скабы або чалавека, грузу да купала парашута, гандолы да дырыжабля, аэрастата.

Аўтаматычны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жужа́льцы, -аў.

Вырасты, якія замяняюць заднія або пярэднія крылы ў некаторых насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)