Амо́віцца ’памыліцца ў маўленні’ (Нас.), амоўна ’асуджэнне, памылка ў маўленні’ (Нас.). Мабыць, з рус. обмолвиться, обмолвка з паралельным уплывам бел. мова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Амя́га ’стомленасць’ (Бяльк., Гарэц., Нас., Касп.), амягнуць ’стаміцца’ (Бяльк., Гарэц., Шат.), амяглы стомлены’ (Нас., КТС), рус. омяга, омяглы стомленасць, стомлены’. Гл. мягнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аргама́ка ’гультай, п’яніца’, аргама́чыць ’буяніць, п’янстваваць’ (Нас.). Рус. аргамак ’няўклюда’. Пераноснае ўжыванне — ад аргамак ’конь’ (гл.) падобнае да пераноснага огір, вогір, жарабец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Або́йма ’аб’ём, ахват’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., КТС), рус. обойма ’тс’, укр. обійми ’абдыманні’ да ob‑jęti, ob(о)‑imǫ. Гл. мець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грузаві́к ’грузавік’ (БРС). Укр. грузови́к. Запазычанне з рус. грузови́к ’тс’ (якое ў слоўніках вядома з 1935 г.). Параўн. Шанскі, 1, Г, 184.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гід ’гід’ (БРС). Рус. гид, укр. гід. Запазычанне з франц. guide ’тс’ (ад іт. дзеяслова guidare ’весці’). Гл. Шанскі, 1, Г, 69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́льза́ ’гільза’ (БРС). Рус. ги́льза (з 1803 г.), укр. гі́льза. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Hülse ’тс’. Фасмер, 1, 406; Шанскі, 1, Г, 72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дварэ́ц ’дварэц’ (БРС). Рус. дворе́ц, укр. дыял. дворе́ць. Усх.-слав. утварэнне ад двор (гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 29).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзярка́ч ’венік’ (БРС). Рус. дыял. дерка́ч, укр. дерка́ч. Вытворнае ад dьrkati ’выдаваць пэўныя гукі’; гукапераймальнае ўтварэнне. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 222.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драбаві́к ’паляўнічая стрэльба’ (БРС). Запазычанне з рус. дробови́к ’тс’ (да дробь ’шрот’; аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)