пятля́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які ўтварае петлі; звілісты, пакручасты. [Галі] здавалася, што за Нежыхавам і свету белага больш нідзе няма, што ўсяго тае і красы, што нежыхаўскал пакручастая, пятлястая рачулка. Сабаленка. [Анежку] можна было параўнаць з ціхаю лясною рэчкаю, якая доўга кацілася пятлястымі нізінамі ў зелені дрэў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разле́зціся, ‑лезецца; пр. разлезся, ‑лезлася; зак.
Разм. Распасціся на часткі, разваліцца, звычайна намокшы, прамокшы. [Газета] размокла і разлеглася. Шматкі яе пачапляліся за вядро і папрыліпалі. Мурашка. Хацеў памыць .. [кашулю], але яна Разлезлася ў руках яго шматкамі. З. Астапенка. [Юзік] падумаў, што ў Зосі таксама палатаныя чаравікі, зараз зусім разлезуцца. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што.
1. Распаліць (папяросу, цыгару). — Гарыць яшчэ? Дай прыкуру.. Што за ліха, ніяк ... Чакай, я сваю раскуру... Брыль.
2. Разм. Выкурыць. [Партызан:] — Для вас, таварыш начштаба, ёсць асобна на цыгарачку. [Маеўскі:] — Не. Вы мне давайце з агульнай і тую круціце, разам раскурым. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растапы́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапырыць.
2. у знач. прым. Рассунуты, расстаўлены ў розныя бакі, распасцёрты ўшыркі. Сядзеў за сталом [Хлор] усё такі ж набычаны, рукі з чорнымі растапыранымі пальцамі трымаў перад сабой. Мележ. Іголкі на.. [соснах] былі дробныя, растапыраныя; жаўцелі і церушыліся на мох. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўну́ючы,
1. Дзеепрысл. незак. ад раўнаваць.
2. (з адмоўем) у знач. пабочн. Надае значэнне прабачэння за грубае параўнанне, змякчае сэнс параўнання. Мазалі на руках зажылі скора, не раўнуючы, як на сабаку. Чарнышэвіч. — Панове! — імкнуўся прымірыць Лытка. — Чаго вы так усхадзіліся? Не раўнуючы, як куры на седале. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садо́м, ‑у, м.
Бязладдзе, сумятня, гоман, крык. Яўхім пачаў біць вокны, посуду, гаршкі, перавярнуў начоўкі з рошчынай і рабіў страшны садом у хаце. Бядуля.
•••
Садом і гамора — тое, што і садом (ад назваў двух гарадоў старажытнай Палесяіны, якія, паводле біблейскай легенды, былі пакараны богам за грахі жыхароў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасе́йка, ‑і, ДМ ‑сейцы, ж.
Расліна, якая вырастае з насення, што само асыпалася. Табака-самасейка. □ Каля прызбы, дзе некалі быў агародчык, ужо вялікая мята, відаць, самасейка. Кулакоўскі. За год на гектары, у лепшым выпадку, прырастае тры кубаметры драўніны. А колькі займаюць хмызнякі ды бяроза-самасейка! Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свістапля́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Разм. Пра нястрымнае, бурнае праяўленне чаго‑н. Сёння дваццатае красавіка, а за акном такая свістапляска, што нос на вуліцу высунуць страшна: лепіць снег, а зверху яго дажджом налівае. Васілевіч. // Пра поўную неразбярыху ў чым‑н., з чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапля́к, ‑а, м.
Разм. Бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадою. Шукаць язёў трэба ў ямах пад абрывістымі берагамі, у вусцях ручаёў і рэчак, а таксама ў глыбокіх плёсах з заваламі карчоў і таплякоў. Матрунёнак. У круглым тупіку мая блешня зачапілася за тапляк на дне. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыва́ласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць трывалага. Трываласць тканіны. Трываласць ведаў. Трываласць драўніны. □ Слаўся, горды розум чалавечы — Праваднік нязведаных дарог: На свае разгойданыя плечы Ты прыняў трываласць перамог. Гаўрусёў. [Камісар брыгады] ішоў і здзіўляўся сіле і трываласці жанчын. За іх ён баяўся з самага пачатку марша. Шамякін.
2. Устойлівасць, надзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)