*Ме́лькацень, мэлькотэ́нь ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Утворана з польск. bełkotać ’мармытаць, балбатаць’, ’булькаць’ (< прасл. bъlk‑ot‑a‑ti — гукапераймальнае ад bъlkʼ, параўн. польск. bełk ’водная бездань’, ням. bulken, bullern ’ракатаць’ — Слаўскі, 1, 30). Аб суфіксе ‑ень (‑энь) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тарна, му́торно ’моташна, вельмі цяжка, непрыемна, дрэнна’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Касп., Растарг., Нар. Гом., ТС, Сцяшк. Сл.; маладз., Янк. Мат.). Рус. тамб., цвяр. му́торно ’цяжка’, бран. ’павольна’. Да ⁺му́торыць (параўн. рус. кур. муторить ’ванітаваць; муціць’, ’дурыць галаву’), якое ад муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́лле, мяльля, мяльлё, мялліка ’кастрыца’ (Нас., Грыг., Гарэц., Др.-Падб., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.; касцюк., Янк. 2, мсцісл., З нар. сл.). Рус. смал., бран., калуж. мялье ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міз, міс ’паміж’, ’сярод’ (Кліх, Янк. 2, ТС; лях., дзярж., лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; пух., З нар. сл.), ’каля’ (Растарг.), ’побач’ (стол., Сл. Брэс.). Укр. чарніг. міз, рус. смал., арханг. мез, ме́зду, ме́зу ’тс’. Узнікла з між (гл.) як вынік мазурэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́шка1 ’века, накрыўка’ (ТСБМ, Нар. сл., Жыв. сл., Сцяшк.). Гл. крыша.

Кры́шка2 ’патэльня, на якой пякуць паляніцы’ (Доўн.-Зап., ПП). Гл. крышка1.

Кры́шка3 ’малая колькасць’ (Кліх). Да крыха (гл.).

Кры́шка4 ’смерць, канец’ (ТСБМ). Метафарычны перанос ад крышка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіці́каць ’казытаць’ (Нар. лекс.). Параўн. укр. кіткати, польск. kitkać ’тс’, якія лічацца запазычанымі з ням. kitzeln ’казытаць’ (ЕСУМ, 2, 451). Не выключаны пры гэтым уплыў на беларускую лексему назвы ката — кіца. Ён мог быць выкліканні народнаэтымалагічпым -збліжэннем ням. kitzeln і Kitze ’кошка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламанцы́ ’падсмажаныя ў канапляным малацэ піражкі ці кавалкі скавародніка’ (Нас., ТСБМ), ’праснакі з мукі і бульбы’ (Шат.), гродз. ’печыва з мукі на вадзе’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Беларуска-польская ізалекса. Параўн. польск. łamaniec ’печыва з мёдам, макам’. Параўн. таксама ламу́нкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жамкі́ ’ціскі (пчалярскія)’ (вілейс., З нар. сл., 208). Рус. дан. жимки́ ’слясарныя ціскі’, урал. ’заціскачкі на канаце для замацавання ваганеткі’, арханг., каз., сіб. жо́мы ’ціскі’. Утворана як мн. л. ад аддзеяслоўнага назоўніка з суф. ‑ък‑ і асновай жем‑. Гл. жмаць, жаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Захмандра́ць ’запэцкаць’ (Нас.). Няясна. Ці не памылка чытання, замест захлюндраць: хлю́ндра ’неахайны чалавек (жанчына)’ фіксавалася неаднаразова (Нас., Касп., Шат., Яўс.; навагр., З нар. сл.; в.-дзвін., Шатал.) і этымалагізавалася (Шат., 295) з польск. flondra, flundra. Насовіч дае хлю́ндрыць ’пэцкаць’, вытворнае ад хлю́ндра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)