Прыду́рак экспр. ’прыбудова; каморка’ (брасл., Сл. ПЗБ). Суфіксальна аформленае запазычанне з літ. priedurà ’тс’, у якім корань звязаны з дзве́ры (гл.), на што таксама паказвае лакалізацыя слова. Стылістычная памета адназначна паказвае на другасную семантычную сувязь з разм. прыду́рак ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ма ’падмурак; першае звяно зруба’ (Сл. рэг. лекс.). Семантыка, безумоўна, звязана з запазычаннямі, якія працягваюць лац. ж. р. prīma ’першая’, але шляхі пранікнення слова ў гаворку вызначыць цяжка. Параўн. зафіксаванае ў тым жа рэгіёне прымапрэ́ля ’першае красавіка’ (шчуч., Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычыта́ць, прычы́тваць ’плакаць (па нябожчыку), прыгаворваючы словы жальбы’ (Нас., ТСБМ, ДАБМ), прычы́тываць ’галасіць’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. причита́ти, причи́тувати ’тс’, рус. причита́ть ’тс’. Да чытаць (гл.). Усходнеславянская сематычная інавацыя. Паводле ЕСУМ (4, 584), украінскае слова запазычана з рускай (царкоўнаславянскай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глаго́ліца ’глаголіца, назва адной са ст.-слав. азбук’. Рус. глаго́лица, укр. глаго́лиця. Утварэнне ад ст.-слав. глаголъслова’. Гл. Фасмер, 1, 409; Шанскі, 1, Г, 85 (там і агляд праблематыкі). Як назва азбукі з’явілася прыблізна ў сярэдзіне XIX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́нар ’гонар’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск. honor ’тс’ < лац. honor). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 84). Параўн. яшчэ рус. го́нор ’тс’ (XVII–XVIII стст.) < польск. < лац. (Фасмер, 1, 437).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрызі́на ’дрызіна’ (БРС). Рус. дрези́на, укр. дрези́на. Бел. лексема, магчыма, запазычанне з рус. У рус. мове гэта слова запазычана ў сярэдзіне XIX ст. з ням. Draisine, Dräsine (ад імя вынаходніка дрызіны). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 188–189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́мель ’самы кончык хваста ў каровы’ (ТС). Не выключана балтыйскае паходжанне слова. Аднак яго непасрэдная крыніца не засведчана. Меркаванне аб лексічным пранікненні, апрача неславянскай фанетыкі і арэальнага крытэрыю, падмацоўваецца такімі балтыйскімі паралелямі, як літ. klmpa ’вузел на канцы вяроўкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рка ’барка’ (БРС), ’невялікая дашчаная лодка’ (Маслен.). Рус. ба́рка, укр. ба́рка ’тс’. Запазычанне з зах.-еўрап. моў: ням. Barke або франц. barque, італ. barca. Фасмер, 1, 127 (там і падрабязней аб першакрыніцы слова). Іначай Шанскі, 1, Б, 45 (< ням.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бліндзя ’вярба, іва, Salix caprea’ (Маш., Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Польск. дыял. blindzia ’тс’. Запазычанне з літ. bliñdė, blindìs і да т. п. (Варш. сл., 1, 166; Урбуціс, там жа). Да літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)