Або́йма ’аб’ём, ахват’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., КТС), рус. обойма ’тс’, укр. обійми ’абдыманні’ да ob‑jęti, ob(о)‑imǫ. Гл. мець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адпачы́нак, ст.-бел. отпочинок (1557) (Нас. гіст.) < польск. odpoczynek. (Суфікс ‑ынак пад польскім уплывам — гл. Карскі 2–3, 36) (Мартынаў, SlW, 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ажна́ ’нават, так што’ (Бяльк.), ажно (БРС, Гарэц., Нас., КЭС, Бяльк., Мал.) да а‑же‑но: Карскі 2–3, 97. Гл. аж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Алья́с (БРС), альясавы, аліос ’тс’ (Нас.), ст.-бел. алое, алоес (кан. XV ст.) (Булыка, Запазыч.) < польск. aloes < с.-лац. aloes. Гл. алівэс.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́ла; даць драла ’даць цягу’ (БРС, Нас., Касп., Шат.). Відавочна, звязана з дзеясловам драць у значэнні ’ўцякаць’ (параўн. рус. удра́ть, удира́ть ’уцякаць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасвінуць ’згарнуць (аб некалькіх прадметах)’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ і польск. zwinąć Агарнуць, зматаць’, ‑с, як у савіць Авіць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабязу́ліцца ’надурэцца, насваволіцца’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бязу́ліцца, бязу́ліць ’гарэзаваць, дурэць, дурыцца, непрыстойна паводзіць сябе’, бязу́льны ’шалапутны’, бязу́ля ’гарэзлівы’, гл. бязула.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́паўзкам ’паўзком’ (Нас.), по́паўзкі ’тс’ (Ян.), по́поўзом, у по́поўзок ’тс’ (ТС), по́пыўзкым (Бяльк.). Прыслоўе ад паўзці́ (гл.), параўн. бягом, бежкі і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праро́бкі ’страты’ (Пас.). Ад прарабіць з суф. ‑к. Відаць, аказіянальнае ўтварэнне, якое суадносіцца з заробку параўн. кантэкст: не заробкі, а праробкі (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́лівень ’праліўны дождж’ (Нас.), пралі́вень ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Ад праліваць < ліць з суф. ‑ень; аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)