Вуша́нка ’зімовая шапка з вушамі’ (БРС, КТС, Інстр. I, КСТ), рус. ушанка. Да вуха, вушы шляхам семантычнай кандэнсацыі з «шапка з вушамі».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выра́знасць (БРС). Да выра́зны. Калька рус. вырази́тельность (Крукоўскі, Уплыў, 118). Але не выключана, калі меркаваць па націску, і запазычанне з польск. wyrazność.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вёртка ’доўгі гнуткі лут’ (лаг., КЭС), рус. арханг. вёртка ’свердзел’, кастр. ’яма печы для выпальвання вапны’. Адпрыметнікавае ўтварэнне да вярцець (гл.) < vьrtěti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вібрыс ’від воласу канічнай формы ў футры’ (КТС). Запазычана праз рус. мову з н.-лац. vibrissae ’валасы ў носе’; ’вусы ў жывёл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відалы ’бывалы’ (КТС); ’вопытны чалавек, які бачыў свет’ (Нас.). Утворана ад дзеепрыметніка на ‑l‑ъ. Да відзець (гл.). Параўн. рус. вида́лый ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відэ́лка ’відэлец’ (Нас., Касп.) — кантамінаваная форма ад бел. відэлец і рус. вилка ’тс’. Сюды ж відэлкі (Шат.), а таксама відэлька ’тс’ (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вікун’я ’капытныя жывёлы, крыху падобныя да вярблюдаў, Auchenia vicunna, Camelus vicunna’ (КТС). Запазычана з рус. вику́нья < перуанск. wikunia. Параўн. таксама вігонь (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірэ́я ’акно ў балоце, бяздонне’ (усх.-бел., КЭС), рус. верея́ ’кавалак лугу, лесу’. Утворана ад вір 1 і малапрадуктыўнага суф. ‑эя (< ěja).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісельніца ’вісельня’ (Бяльк.), рус. арханг., смал. висельница, славац. viselnica, славен. visẹ̑łnice, балг. виселица. Утворана ад назоўніка ві́сельня (гл.) і суф. ‑n‑ica.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віто́к ’адзін абарот вінтападобнай лініі; нарэзкі і да т. п.’ (БРС); ’рой’ (Мат. Гом.). Рус. вито́к, укр. вито́к ’тс’. Да віць, віты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)