заману́цца, ‑нецца; безас. зак., з інф.

Разм. Прыйсці ў галаву, захацецца. Неяк на зімовых канікулах мне заманулася паездзіць па тых гарах, дзе раней кіпела ў снежных віхурах наша дзяцінства. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замая́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Паказацца, абазначыцца ў далечыні. Глухі пескавы шлях нарэшце вывеў нас з гушчыні лясоў на шырокую паляну, дзе ў мяккай і ціхай цемры замаячылі хаты. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бразгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; ‑ганіце; незак.

Тое, што і бразгатаць. Трук таўкачоў глуха аддаваўся па хаце, і пасля кожнага ўдару штось бразгацела на паліцы, дзе стаялі міскі з лыжкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́лда, ‑ы, ДМдзе, ж.

Разм. пагард. Пра высокага нязграбнага чалавека (часцей пра жанчыну). А жонку меў [купец], на жаль, панурую, худую дылду з чорнымі вусамі, як у мышы. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́льда, ‑ы, ДМдзе, ж.

Спец.

1. Форма залягання слаёў горных парод у выглядзе чашы ці карытападобнага прагібу.

2. Металічная скрыня для механізаванай загрузкі шыхтавых матэрыялаў у сталеплавільную печ.

[Ням. Mulde — карыта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой‑н. мэтай. Яшчэ ідучы ў лес, нагледзеў сабе мясціну дзядзька Марцін, дзе дроў было многа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарысі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Чалавек, які піша нарысы. Рэпарцёры, нарысісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купкі і горача абмяркоўвалі, дзе і як ямы скончаць гэты дзень. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няко́шаны, ‑ая, ‑ае.

Які не касілі, не скасілі. Сустрэлі.. [Андрэя з сям’ёй] на радзіме палеткі, зарослыя густым беразняком, някошаныя, замшэлыя сенажаці. Пестрак. Паплавы стаялі някошаныя, і дзе-нідзе другі раз зацвіталі кветкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Парна́с, ‑а, м.

1. (з вялікай літары). Горны масіў у сярэдняй частцы Грэцыі, дзе, паводле міфалагічных уяўленняў, жылі Апалон і музы.

2. перан. Усё, што звязана з паэзіяй; свет паэзіі.

[Грэч. Parnassos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Уткнуць усё, многае. [Волька:] — Гэта ж я аглядала тут, думала, можа яшчэ чаго яму [ільну] не хапае, мо трэба палачкі дзе паўтыкаць, каб не палёг. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)