вы́лаяць, ‑даю, ‑лаеш, ‑лае; зак., каго-што.
Абазваць брыдкімі, зняважлівымі словамі; аблаяць; насварыцца. Вылаяць апошнімі словамі. □ Пракоп нічога не адказваў: натура ў яго гэтакая, што любіць ён, каб усё добра і ціха было, вылаяць чалавека ў вочы не можа. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.
1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.
2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завы́ць, ‑выю, ‑выеш, ‑вые; зак.
Пачаць выць. // Азвацца выццём; правыць. Куля завыла паўз самую яго [Лук’янскага] галаву. Чорны. Настане ноч — і ўсюды ціха, Хіба завые дзе ваўчыха Сярод трушчобы ў цёмным лесе. Колас.
•••
Хоць воўкам завый (вый) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць працяжныя гукі «му-му»; раўці (у 1 знач.). У хляве сонна саплі свінні, ціха мыкала, мабыць, прасіла есці цяля. Курто.
2. перан. Неразборліва гаварыць што‑н.; мармытаць. Чудзін слаба супраціўляўся, мыкаў, адступаў. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўчу́к, ‑а, м.
1. Невялікі ручай. У некалькіх кроках ад .. [Грыся] ціха гаманіў раўчук, бегучы з лесу ў раку. Кулакоўскі. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін.
2. Невялікі равок. Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сняжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Крышталік снегу ў выглядзе зорачкі. Ціха ападалі, кружыліся рэдкія сняжынкі. Лынькоў. Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Трус. З галінак сыпаліся, пабліскваючы на сонцы, сухія прамарожаныя сняжынкі. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́пстрыкі, ‑аў; адз. няма.
Абл. Дробныя рэчы дамашняга скарбу. Апроч таго, тут абжыліся, На ногі трохі падняліся; Яшчэ б гадочак пажыць ціха, Але найгоршае тут ліха — Збірай зноў цапстрыкі, трасіся Па каранях з дабром, з сям’ёю, У саму бездараж вясною. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́хенька, прысл.
1. Тое, што і ціха (у 1 знач.).
2. Цішком, непрыкметна. Гаспадыня ціхенька штурхае Івана Мацвеевіча ў бок і паказвае смехатлівымі вачыма на Язэпа Крушынскага. Бядуля. — Маро! — сказала мадам Гамрэкелі, — бяжы на веранду і ціхенька паглядзі праз акно. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цішэ́й,
1. Выш. ст. да прысл. ціха.
2. у знач. выкл. Ужываецца як загад захоўваць цішыню, маўчаць. — Цішэй вы! — крыкнуў Грышка Гарачун. Рунец. — Цішэй, цішэй, — супакойваў Гена ўзрушаных акцябрат. Юрэвіч.
•••
Цішэй вады, ніжэй травы — пра вельмі спакойнага, нясмелага, ціхага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спяваць, пець, пяяць / ціха, сам сабе: напяваць / уторачы: падпяваць, падцягваць; весці (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)