Бэ́тка ’грыб’ (Сцяшк. МГ). Укр. дыял. бе́тка ’тс’. З польск. betka (bedłka, bedła, мн. bdły; да польскіх форм гл. Бартніцка-Дамбкоўска, Nazwy grzyb., 26–27) ’тс’ (зах.-слав. *bъdъla; параўн. і чэш. bedla; гл. Слаўскі, 1, 29; Брукнер, 19; Махэк₂, 50; магчыма, сюды ж і рус. дыял. бли́цы ’грыбы’, гл. Фасмер, 1, 176; Мяркулава, Очерки, 173–174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́ ’парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́бы ’грубы’. Параўн. рус. гру́бый, укр. гру́би́й, чэш. hrubý, польск. gruby (дыял. gręby), балг. груб, ст.-слав. грѫбъ. Прасл. *grǫbъ, *grubъ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 145–146). Роднаснымі формамі лічацца літ. grùbti grumbù ’калець, дубець’, ’рабіцца няроўным, ухабістым’. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 145–146; Фасмер, 1, 462–463; Траўтман, 99–100; Бернекер, 1, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіба́ць ’гнуць’ (БРС, Нас., Сл. паўн.-зах.), ’мясіць, рабіць (каравай)’ (Сцяц.). Адносіцца да прасл. *gybati (апафанічная форма да *gъbnǫti : *gubiti): рус. дыял. гиба́ть, укр. дыял. гиба́ть, польск. дыял. gibać, серб.-харв. ги́бати, ст.-слав. гыбати і г. д. (падрабязны агляд форм і дыскусія ў Трубачова, Эт. сл., 7, 216–217). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 274–275.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Да́ча ’даванне’ (Байк. і Некр.), таксама палес. (гл. Клімчук, Лекс. Палесся. М., 1968, 30). Узыходзіць да прасл. праформы *datja (ад *dati̯). Параўн. агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 4, 195–196: значэнні лексем, паколькі яны паходзяць з аддзеяслоўнага імені, вельмі шматлікія (ад nomen actionis да назваў канкрэтных прадметаў). Параўн. яшчэ Папоўская–Таборская, Бел.-польск. ізал., 103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аскро́так ’асколак, трэска’ (Гарэц., Юрч.), аскрё́так (Бяльк., дадатак рэд.), аскрётык (Юрч.). Утворана з суфіксам ‑ак ад дзеяслова *аскрэсць (Юрч. скрэсць, Нас. скрэсцьца) паводле мадэлі абрубак, агрызак і г. д., параўн. паскрэбкі з б, што адпавядае літаратурнай форме дзеяслова. Формы з цвёрдым р свядома ўтвораны ад мяккаэравых форм па літаратурнаму ўзору. Параўн. ашкрётык (Бяльк.) з экспрэснай зменай ск на шк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ўжыць, до́ўжыцца, таксама даўжы́ць. Рус. должи́ть, укр. довжи́ти, чэш. dloužiti, серб.-харв. ду́жити і г д. Прасл. *dьlžiti ’тс’. Вытворнае ад прыметніка *dьlgъ ’доўгі’ (гл. до́ўгі). Агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211. Цікава, што гэта прасл. слова не з’яўляецца агульнаславянскім і ў мінулым было, відаць, праславянскім дыялектызмам; яго няма, напр., у польск. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).

Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зі́каць ’груба пакрыкваць’ (слонім., клец., Жыв. сл.). Рус. дыял. зыкать ’крычаць’, ’бегаць ад укусаў’ (ад зык1 ’рэзкі гук’ і зык2 ’авадзень’ > ’непакой ад аваднёў’), зи́кать ’бегаць ад укусаў’, укр. зикати ’крычаць’. Зікаць, відаць, кантамінацыя не поўнасцю зафіксаваных у бел. мове форм і значэнняў, адпаведных рус.: зыкаць дало значэнне ’крычаць’, а зікаць — форму. Параўн. зыкацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смурглі́ ‘соплі’ (гродз., Сл. ПЗБ), смэ́рглі ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), смэ́ргі ‘тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ); сюды ж смэргу́ль ‘смаркаты чалавек’ (Жд. 2), смэ́ргля ‘тс’ (Скарбы), смэ́ргель, смэ́ргля ‘сапляк, недаростак’ (Скарбы), смаргу́ль ‘вельмі скупы чалавек’ (в.-дзв., Шатал.). Выводзяць з літ. smùrgliai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 507), што можна аднесці толькі да часткі форм. Хутчэй экспрэсіўная дэфармацыя дэрыватаў ад сморгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)