эфі́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эфіру; знаходзіцца ў эфіры. Эфірная прастора.

2. Кніжн. Вельмі тонкі, незвычайна лёгкі. Эфірнае адзенне. // перан. Бесцялесны, незямны. — Не! Я не якое-небудзь эфірнае стварэнне, а жанчына, якая ведае, як і граблі, і рыдлёўку, і сякеру трымаць у руках, — рэзка адказала Галіна. Рамановіч.

3. Які ўтрымлівае эфір (у 4 знач.). Эфірны шкіпінар. □ [Ніна Іванаўна:] — Не забывайцеся, што гэтае дрэва [грэцкі арэх], а больш дакладна, ягоныя прыгожыя лісты, вельмі багатыя фітанцыдамі, якія, як вы ўжо добра ведаеце, забіваюць шкодных мікробаў, што ў лістах ёсць эфірны алей. Дубоўка. // Які ўласцівы эфіру як хімічнаму рэчыву. Эфірны пах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здо́лець, здале́ць ’магчы, змагчы’. Параўн. до́ліць ’перамагаць’ (Нас.). Рус. пск. сдолять, сдолить ’перамагчы’, пск., цвяр., дан. здо́лить, смал., прыбалт. вздо́леть ’тс’, укр. здола́ти, здолі́ти ’перамагчы’, польск. zdoleć ’змагчы’, чэш. zdolati, zdoliti ’змагчы, перамагчы’, славац. zdolať ’тс’. Ст.-рус. съдолѣти ’перамагчы, умацавацца’ (XIV ст.). Прасл. (паўн.) sъ‑doliti, *sъdolěti — прэфіксальны адыменны дзеяслоў з коранем dol‑ (гл. дол) і значэнне ’змясціць унізе — паваліць’, адкуль перан. ’перамагчы’ (параўн. рус. одолеть, укр. подолати ’тс’) > ’змагчы’. Трубачоў, Эт. сл., 5, 62; Трубачоў, Дополн., 1, 525 (доли́ть ’перамагаць’, doliti). Іначай менш верагодна: ад доля праз значэнне ’дзяліць’ Бернекер, 1, 206–207; Фасмер, 1, 525; Слаўскі, 4, 63; Брукнер, 92; Голуб-Копечны, 104. Яшчэ іначай: да і.-е. кораня *dher‑трымаць’, ’падтрымліваць’, Махэк₂, 123. Але Покарны (1, 252–253) не ўказвае фармацый на ‑l‑ з гэтым коранем; таму патрэбна дадатковая аргументацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зна́мя ср., в разн. знач. сцяг, род. сця́га м.;

высоко́ держа́ть зна́мя чьё (чего) высо́ка трыма́ць сцяг чый (чаго́);

под зна́менем (чего) пад сця́гам (чаго);

встать (стать) под зна́мя (под знамёна) (кого, чего) стаць пад сцяг (пад сцягі́) (каго, чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́ркаI в разн. знач. ма́рка, -кі ж.;

почто́вая ма́рка пашто́вая ма́рка;

фабри́чная ма́рка фабры́чная ма́рка;

высо́кой (вы́сшей, пе́рвой) ма́рки высо́кай (найвышэ́йшай, пе́ршай) ма́ркі;

держа́ть (выде́рживать) ма́рку трыма́ць (вытры́мліваць) ма́рку;

под ма́ркой чего́ пад ма́ркай чаго́;

по́ртить ма́рку псава́ць ма́рку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.

1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.

Геаграфічная к.

К.

Месяца.

Астранамічная к.

2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.

Калода карт.

3. мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.

Гульня ў карты.

4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.

Санаторная к.

Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.

І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.

Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.

Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.

Ставіць на карту што — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.

|| прым. карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) і ка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуць ’станавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́ti ’уступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахолік, пахолак, пахолачак ’бедны селянін’, ’сялянскі хлопец’ (Нас., Грыг.), пахо́лок ’парабак’ (ТС), пахолятко ’лёкай’ (брэсц., КЭС). Булыка (Лекс. запазыч., 185) мяркуе, што ст.-бел. пахолокъ (пахолекъ, пахоликъ, похоликъ, похо‑ локъ, пахолэкъ) ’слуга’, ’салдат’ (з 1516 г.) был· запазычаны са ст.-польск. pachołek. Аднак наяўнасць слова ў рус. аланецкіх, вяцкіх гаворках (пихолок ’хлопец, хлопчык, дураслівец, свавольнік’, пахо́лок ’дзіцё’) дае повад сумнявацца, прынамсі, часткова: толькі некаторыя з гэтых ст.-бел. слоў з’яўляюцца паланізмамі ці аформлены пад польскія. Борысь (Prefiks., 25) лічыць гэту лексему паўночнапраславянскай (рахоіь: рахо(ъкъ ’хлопец, слуга’), утворанай ад дзеяслова хоШі ’пясціць, акружаць апекай, клопатамі; трымаць у чысціні’; аднак няяснай застаецца першасная функцыя прэфікса pa‑. Махэк₂ (426–427) мяркуе, што ра· надавала іранічны характар слову pa‑xol‑f. Фасмер (3, 221) таксама вылучае прэфікс pa‑, а ‑хоШъ супастаўляе з серб.-ц.-слав. хлакъ ’нежанаты’, ст.-рус. холокь і звязвае іх з холо́п, холу́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́рох по́рах, -ху м.;

безды́мный по́рох бязды́мны по́рах;

по́рох да́ром тра́тить по́рах дарэ́мна тра́ціць;

по́роху не хвата́ет по́раху не хапа́е;

он по́роха (по́роху) не вы́думает ён по́раху не вы́думае;

поню́хать по́роху паню́хаць по́раху;

держа́ть по́рох сухи́м трыма́ць по́рах сухі́м;

по́рохом па́хнет по́рахам па́хне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́гаршчы, ‑аў; адз. няма.

1. Абедзве далоні з прыгнутымі пальцамі, складзеныя так, каб імі можна было што‑н. набраць, зачэрпаць, трымаць і пад. Падставіць прыгаршчы. □ Чалавек супакоіўся, дастаў папяросу і, хаваючы запалку ў прыгаршчы, прыкурыў. Крапіва. Памыўшыся, .. [Іван] набраў у прыгаршчы вады і здалёк размашыста пырснуў на .. [Джулію]. Быкаў.

2. Колькасць чаго‑н., якая ўмяшчаецца або можа ўмясціцца ў складзеныя такім чынам далоні. Хто квас ім [салдатам] падносіў, Хто прыгаршчы ягад, — Прагнаць неадступную Летнюю смагу. Танк. [Волька] выграбла ямку на ўзгорку, узяла ў анучку з прыгаршчы зямлі і пайшла адтуль напрасткі ў МТС да агранома. Кулакоўскі. Васіль Хамутоўскі схапіў з-пад лавы торбачку і... рукі яго бяссільна апусціліся. Мукі заставалася прыгаршчаў двое, не больш. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цвялі́ць, цвялю, цвеліш, цвеліць; незак., каго-што.

1. Дражніць, раздражняць. [Ілья Ільіч:] — Дзеці бегаюць па вуліцы, сабак цвеляць. Кулакоўскі. — Ой, сціхні хоць ты, Сяргей, не цвялі душу, — замахаў на Церахава Павел Кукушкін. Місько. // Выклікаць зайздрасць. [Мацвей] з першага разу адолеў араць і ўжо Андрушку паказваў, што ён ледзь не адной рукой можа трымаць плуг. А Андрушку гэта цвяліла. Лобан. // Хваляваць, расчульваць каго‑н. Частушкі аб каханні Мішка сабраў у папуры і так цвяліў імі хлопцаў і дзяўчат, так расчульваў, што рабіліся яны, як ліповыя — гні куды хочаш. Ермаловіч.

2. Выклікаць якія‑н. пачуцці, надзеі, жаданні. Мае сябры, Надзея цвеліць, Што не рассыплецца краса — Яна дажджом пялёсткаў белых Аквеціць новы зорны сад. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)