раз’ю́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

Стаць раз’юшаным; разлютавацца.

Сабака раз’юшыўся, ашчэрыў зубы.

|| незак. раз’ю́швацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ніцца; зак.

Адчыніцца, стаць адчыненым.

Дзверы расчыніліся.

|| незак. расчыня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́светліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак.

Стаць ясным, зразумелым.

Справа высветлілася.

|| незак. высвятля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. чарсцвець.

2. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае.

Усе булкі пачарсцвелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрыва́віцца, -ва́ўлюся, -ва́вішся, -ва́віцца; зак.

Вымазацца крывёю, стаць акрываўленым.

А. ў бойцы.

|| незак. акрыва́ўлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

актывізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак.

Стаць (станавіцца) больш актыўным, дзейным.

|| наз. актывіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амяшча́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).

Стаць мешчанінам, абывацелем па настроі, учынках.

|| незак. амяшча́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апры́краць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н. з-за аднастайнасці.

Апрыкралі дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачужэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Стаць чужым, страціць сувязі з блізкімі, роднымі.

Штосьці ён зусім ачужэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абці́снуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

Стаць абціснутым; прымяцца.

Салома абціснулася.

|| незак. абціска́цца, -а́ецца.