бязло́бы, ‑ая, ‑ае.

Пра чалавека з малым ілбом. Так і глядзела [хата] на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збуя́лы, ‑ая, ‑ае.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны). За высокім, месцамі, пэўна, збуялым каліўем бульбы з вуліцы амаль не відна тая лазенька, у якой перажыў акупацыю стары Банэдык. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Смактаць патроху або час ад часу. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядзёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Абл. Падсядзёлак. На шыі ў кабылы абадраны стары хамут, пад яго пакладзена сукенка. Пад сядзёлкай таксама сукенка ў тры столкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыно́к, ‑нка, м.

Памянш. да тын; невялікі тын. Наўкол прыгожай агародкай зялёны двор абняў тынок. Машара. — Ты бяжы, мой конь, ды на Сож бяжы, Стукні капытом у стары тынок. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́раста ‘выбраны або прызначаны ў абшчыне, арцелі; адказны класа, гурту і пад.’ (ТСБМ, Бяльк., Рам. 3), ‘сват на вяселлі’ (пін., Шатал.), ста́руста ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. староста ‘службовая асоба, якая кіравала паветам у ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. ста́роста, рус. ста́роста ‘тс’, польск., в.-луж. starosta ‘стараста абшчыны’, славац. starosta ‘тс’, чэш. starosta ‘правадыр, начальнік’. Параўн. яшчэ стараж.-рус. старостастары; старшыня; стараста; кіраўнік, эканом’. Прасл. *starosta. Да стары; гл. Фасмер, 3, 747; Брукнер, 514; Махэк₂, 574; Борысь (575) мяркуе, што першапачаткова гэта быў абстрактны назоўнік на ‑ostь: *starostь, які потым перайшоў у катэгорыю назоўнікаў на ‑а тыпу слуга, ваявода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грак, ‑а, м.

Пералётная птушка сямейства воранавых з чорным блішчастым апярэннем. Прыгадаўся [Лабановічу] і стары млын, гнілое возера каля яго, алешнік над возерам, густа затканы гнёздамі грахоў, і несціханы іх крык. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасашчы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сашчыкнуць усё, многае. А-а, ды гэта ж зусім не дзік, а іхні стары гусак, што летась залез у гарод і пасашчыкваў усе буракі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зімо́ўе, ‑я, н.

Тое, што і зімовішча; зімоўка (у 2 знач.). Зімоўе. Згорбленая хатка. І ў ёй гаворыць мне стары: «А ў рэчкі гэтай, браце, хватка — Загінуць можна без пары». Кусянкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кажушо́к, ‑шка, м.

Памянш. да кажух; кароткі кажух. Стары пацёрты кажушок, у якім ён хадзіў калісьці яшчэ каля клетак з мядзведзямі, быў даволі дрэнным і ненадзейным абаронцам ад холаду. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)