Вадзя́нкі1 ’сані для падвозкі вады’ (Юрч.). Ад прыметніка вадзяныпрызначаны для вады’. Форма pluralia tantum тлумачыцца аналогіяй з сані.

Вадзя́нкі2 ’драўляная пасудзіна, якой чэрпаюць ваду з вядра’ (ДАБМ, 815). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́прызначаны для вады’. У ДАБМ слова прадстаўлена як адзінкавая назва на тэрыторыі Міншчыны. Форму множнага ліку можна тлумачыць як вынік аманімічнага адштурхоўвання: вадзя́нка ’пасудзіна’, — вадзя́нка ’хвароба’. Магчыма, таксама аналогія з іншымі назвамі посуду pluralia tantum (ночвы і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскідны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, які можна раскінуць, раскласці; раскладны.

Раскідное крэсла.

2. Прызначаны для раскідання чаго-н. (спец.).

Раскідная сеялка.

3. Які робіцца шляхам раскідання, рассейвання.

Раскідное ўнясенне ўгнаенняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разліко́вы, -ая, -ае.

1. гл. разлік.

2. Які служыць для падлікаў, для абазначэння вылічэнняў.

Разліковая табліца.

3. Прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, правядзення плацяжоў і іншых грашовых разлікаў.

Р. банк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. нос.

2. Які выгаворваецца ў нос.

Насавое вымаўленне.

3. Прызначаны для носа.

Насавая хустачка.

4. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш.

Насавая частка палубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлевізі́йны, -ая, -ае.

1. Які перадаецца ці прымаецца з дапамогай тэлебачання (у 1 знач.).

Т. фільм.

Тэлевізійная перадача.

2. Прызначаны для перадачы або прыёму відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання.

Тэлевізійная антэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, сцірт і сціртаў, ж.

Вялікі стог сена, саломы, снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам.

Салома ў сціртах.

|| прым. сці́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отсиде́ть сов., в разн. знач. адсе́дзець, адсядзе́ць;

отсиде́ть но́гу адсе́дзець (адсядзе́ць) нагу́;

отсиде́ть поло́женное вре́мя адсе́дзець (адсядзе́ць) прызна́чаны час;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мача́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Жмут мачал або якіх-н. валокнаў для мыцця, змывання гразі і пад.; наогул мяккі выраб, прызначаны для мыцця чаго-н.

|| прым. мача́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уцяплі́ць, уцяплю́, уце́пліш, уце́пліць; уце́плены; зак., што.

Зрабіць цяплейшым, засцерагчы ад уздзеяння холаду.

У. ферму.

|| незак. уцяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. уцяпле́нне, -я, н.; прым. уцяпля́льны, -ая, -ае.

У. чахол (прызначаны для ўцяплення).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Су́джаныпрызначаны лёсам’ (Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Бяльк.), су́джоны ’тс’ (ТС), су́жаный (суженый) ’тс’ (Нас.), сужо́нко ’нарачоны, у дзень шлюбу — малады’ (Тур.), су́жанка ’вызначаная лёсам’ (Гарэц.). Ад судзіць ’прызначаць, прадвызначаць’, гл. таксама сужэнства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)