ву́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Фальшывая сенсацыйная чутка. Газетная вутка.

ву́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы, Р мн. ‑так; ж.

Пасудзіна з доўгім носам, якая падаецца ляжачым хворым мужчынам для мачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́данка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Уст. Сумачка з ладанам ці якім‑н. прадметам для нашэння на грудзях, здольная, паводле ўяўленняў веруючых, засцерагчы ад няшчасця.

2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́павачка, ліпо́вачка ’бочачка, выдзеўбаная са ствала ліпы’ (круп., Нар. сл.; бялын., Янк. Мат.; віл., смарг., Сл. паўн.-зах.), лі́паўкапасудзіна з ліпы для мёду’ (Сержп. Борт., Грыг., Жд. 1, Сл. паўн.-зах.), ’каробка з ліпавай кары’ (Шат.; в.-дзвін., Шатал.; віл., З нар. сл.), ’пасудзіна з тоўстага дуплістага дрэва для збожжа’ (КЭС, лаг., Мат. Гом.)., маз., б.-каш. ліпоўка ’выдзеўбаная з ліпы пасудзіна для мёду, ператопленага нутранога тлушчу’ (З нар. сл., Мат. Гом.), ’бочка з ліпы для збожжа, мукі’ (віл., круп., астрав., Сл. паўн.-зах.). Укр. липівка, рус. варонеж. ли́повка ’бочачка з ліпы’. Утварылася з ліпавы і суф. ‑ка (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 115).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пасудзіна, у якую дояць малако. Да самых краёў сырадой Запеніцца ў звонкай даёнцы. Аўрамчык. У кароўніку грымелі ланцугі, чуўся звон бляшаных даёнак, цурканне малака ды чмыханне кароў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плява́льніца, ‑ы, ж.

Пасудзіна, у якую сплёўваюць сліну, макроту. Смачны прайшоўся па кабінеце ў кут ля дзвярэй, дзе стаіць плявальніца, намерыўся і плюнуў у самую сярэдзіну яе, потым выцер хустачкай губы і зноў сеў за стол. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бакпасудзіна’ (БРС). Рус. бак, укр. бак. Паводле Фасмера, 1, 108, запазычанне з герм. моў (параўн. гал. bak ’рэзервуар, таз, балея’, ням. Back ’глыбокая драўляная міска для матроскага стала’, англ. backпасудзіна, чан’). Параўн. Клюге, 43. Шанскі, 1, Б, 13, спасылаючыся на Ушакова, хоча бачыць тут запазычанне з франц. bac. Больш пераконвае тлумачэнне Фасмера, таму што рус. слова мела значэнне і марскога і ваеннага тэрмінаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́лба ’шарападобная або канічная шкляная пасудзіна’ (ТСБМ). Укр. колба, рус. колба ’тс’. Праз рускае пасрэдніцтва запазычана з ням. Kolben ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блю́да, ‑а, М ‑дзе, н.

Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́ц, ‑рца, м.

Драўляная або металічная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка. На гэты крук дзед вешаў берасцяны карэц, якім усе пілі ваду з крыніцы. Грамовіч. Вольга карцом мерала малако, налівала ў гладышкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця, звычайна самаробная. З гільзы пустой, у якой некалі смерць начавала, Зроблена добрая конаўка. Танк. — Бяры пі, — маці падала мне конаўку з малаком. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)