зрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць копію якога-н. малюнка, узору і пад.

З. партрэт.

2. што. Пакрыць рысункамі ўсю паперу.

З. альбом.

3. што. Рысуючы, зрасходаваць (разм.).

З. аловак.

|| незак. зрысо́ўваць, -ваю, -ваеш, -вае.

|| наз. зрысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́малеваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -леваны; зак., што.

1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

В. партрэт.

2. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць (разм.).

В. машыну ў зялёны колер.

3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што ў што. Выкачаць, запэцкаць у што-н.; качаючы, пакрыць чым-н. сыпкім.

У. каго-н. у снег.

У. у муку рыбу.

2. што. Качаючыся, прымяць.

Коні ўкачалі траву на прыгуменні.

|| незак. ука́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́каст ’пакост’ (бар., Сл. ПЗБ). Гл. пакост ’тс’. Банькоўскі (2, 682) польск. pokost выводзіць ад дзеяслова pokościćпакрыць дрэва палітурай, прыдаўшы фактуру паліраванай косці’, што да kość (гл. косць), параўн. у выразе у одном поко́сце ’ў нязменным стане, выглядзе (пра чалавека)’ (ТС), і покосці́ць ’пакрываць пакостам’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́глянцаваць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Пакрыць чым‑н. глянцавітым, нацерці да бляску. Выглянцаваць стол лакам. Выглянцаваць паркет.

2. перан. Надаць знешні глянец чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́фарбаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Пакрыць фарбай; пафарбаваць. Дом — усім дамам дом. Акон на дзесяць махнула [Параска]. Правільна, будаваць дык будаваць. Выфарбавала. Як лялька стаіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прокры́ть сов.

1. (покрыть что-л. сплошь чем-л.) уст. пакры́ць; засла́ць;

2. (прокрасить, промазать предварительно) прама́заць;

прокры́ть оли́фой прама́заць пако́стам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́кут ’агароджанае месца для жывёлы (на полі ці ў лесе)’ (ДАБМ, 783; маг., Яшк.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *акутаць (параўн. літар. ахутацьпакрыць, абгарнуць’), як закута ’хлеў’ ад закутаць ’зачыніць, загарадзіць плотам’ (Котков, Очерки, 279; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 186). Аб суаднесенасці варыянтаў акутацьахутаць у бел. мове гл. Казлова, дыс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́луба ’суцэльнае гарызантальнае перакрыццё ў выглядзе падлогі на судне’ (ТСБМ). Рус. па́луба ’тс’, укр. па́луба ’страха з лубу над павозкай’, польск. pałub ’ствол дрэва (выдзеўбаны ўнутры)’, pałuba ’павозка’, чэш. palubeň ’ствол дрэва, полы ўнутры’. Да луб (гл.) (Фасмер, 3, 194). У словаўтваральных адносінах — гэта аддзеяслоўны дэрыват ад *polubitiпакрыць лубам’ < paluba.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць копію з якога-н. малюнка, чарцяжа і пад., намаляваць з натуры.

З. бярозу.

2. што. Пакрыць што-н. скрозь малюнкамі.

З. увесь альбом.

3. што. Зрасходаваць на маляванне.

З. усю фарбу.

|| незак. змалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)