ве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. што. Надаваць чаму‑н. вісячае становішча. Вешаць вопратку. Вешаць вядро на крук.

2. каго. Караць смерцю праз павешанне. З нялюдскай жорсткасцю спаганялі фашысты сваю злосць на мясцовым насельніцтве, палілі вёскі.., расстрэльвалі і вешалі людзей. В. Вольскі.

•••

Вешаць галаву — сумаваць, маркоціцца.

Вешаць нос — тое, што і павесіць нос (гл. павесіць).

Вешаць сабак на каго — нагаворваць, звальваць што‑н. на каго‑н.

Вешаць ярлык — неабгрунтавана абвінавачваць каго‑н., няправільна, шаблонна ацэньваць, характарызаваць чыё‑н. дзеянне, учынак.

Хоць тапор вешай — пра цяжкае, нясвежае паветра ў памяшканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́к, ‑ска, м.

1. Пярэдняя частка абутку, панчох і пад. Востры насок бота. // Пярэдняя частка ступні. [Андрэй] то кідаўся ўпрысядкі, то ўздымаўся на наскі і хвацка ішоў за дзяўчынай. Дуброўскі. Зарэцкі падняўся з крэсла, паківаўся на насках і выйшаў з пакоя. Хомчанка.

2. Пярэдняя частка якога‑н. прадмета (звычайна вузкая). Насок напільніка. □ Пракос ад пракосу аддзяляўся густою бародкаю травы, якое не падцінаў насок касы... Гартны.

3. Памянш. да нос; маленькі нос.

4. пераважна мн. (на́скі, ‑оў). Тое, што і шкарпэткі. Шура разувае чаравік, здымае .. насок. Навуменка. Ён пакаваў чамадан, а яна спяшалася давязаць яму наскі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да носа (у 1, 2 знач.). Насавыя адтуліны. Насавыя косці. Насавая частка катэра.

2. Які выгаворваецца ў нос. Насавыя гукі.

3. Які знаходзіцца на носе судна, самалёта і інш. Насавыя гарматы крэйсера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́хаўка, ‑і, ДМ ‑хаўцы; Р мн. ‑хавак; ж.

Груб. Нос. [Валодзя:] — А ну зараз жа парві!.. — Не буду... — заенчыў Янік, сціснуўшы грошы ў кулаку і засунуўшы руку за пазуху. — Ах, не будзеш... Дык я табе ўсю нюхаўку растаўку... Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж.

Разм. Сухі кашаль, пакашліванне ад перасыхання, раздражнення ў горле; перханне. [Антон Жывіцкі], каб задушыць кашаль, — зняў з шыі хустку і амаль цэлы дзень, аж пакуль не мінулася пярхота, заціскаў ёю рот і нос. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вугня́віць ’гаварыць гугнява’ (Юрч.); ’хныкаць’ (Шатал.), вугня́вы прым. ’чалавек, які гаворыць у нос, гугнявы’ (Янк. Мат., Юрч., Шатал.), вугна́ты ’тс’ (Мат. Гом.). Гл. гугнявіць; в з’явілася вынікам успрымання г як пратэзы і замены яго пратэтычным в.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп. падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нау́тхаць ’загадзя мець на ўвазе’ (Мядзв.). Відаць, з на- і утхаць ’унюхаць, пачуць’, вытворнае ад тхаць ’веяць, дыхаць’, параўн. фразеалагізмы трымаць нос па ветру ’адчуваць, куды схіляюцца справы’, чуць, куды вецер дуе ’прадбачыць ход спраў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уваткну́ць сов. воткну́ть; (что-л. острое — ещё) вонзи́ть; всади́ть;

у. свае́ тры гро́шы — су́нуть свой нос;

у. язы́к — встрять в разгово́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ню́шка ’мыса’: у каровы баліць нюшка (талач., Шатал.). Ад нюхаць, нюшкаць (гл.), параўн. рус. нюхнос’, польск. дыял. nich, niucha ’пыса розных жывёл, за выключэннем каровы’, а таксама czuj, czyjo ’пыса сабакі ці ката’ (да czuć ’чуць, адчуваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)