Маса́ткавалак сталі для выкрэшвання іскры’ (паўн.-усх., КЭС). Укр. гуц. муса́ккавалак наточанай сталі, якім касец выраўнівае лязо касы’. Праз тур. masat ’тачыла для вастрэння нажоў’ з араб. mishad ’тс’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 81; БЕР, 3, 677; Брукнер, 349).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тульня ‘шматок, кавалак?’: такімі тульнямы пакрямяча (ветк., Palaeoslavica, 21, 2, 20). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабяла́, прысл.

1. Чыста, да белага колеру. Вымыць сарочку дабяла.

2. Да белага напалу. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязра́дасны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены радасці; невясёлы. Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця, і пераходзім у другі яго круг — ясны, прываблівы, жаданы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і развіліна. [Яфрэйтар] бачыў каменне, нейкія разгаліны з дрэва, якісьці кавалак жалеза. Лынькоў. На разгаліне дарог .. генерал-палкоўнік спыніў машыну, развітаўся з шафёрам і пайшоў далей пешшу. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суво́й, ‑я, м.

Цэлы кусок палатна, скручаны ў трубку. У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад яшчэ не пачатага сувоя палатна. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́нязь ’скура ад падпяткаў ботаў ці чаравікаў’ (Нас.). Няясна. Гл. пяня́гакавалак скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Січава́кавалак сталі для высякання агню’ (Касп.), січаво́ ‘крэсіва’ (Нар. сл.). Гл. сечыва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капы́л, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак.

2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней.

Гнуць на свой капыл (разм.) — рабіць па-свойму, не слухаючы думкі іншых.

Усё (усе) на адзін капыл (разм.) — аднолькава, аднолькавымі, падобна, падобнымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кусо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

1. Адрэзаная, адбітая і пад. частка чаго-н.; кавалак.

К. цэглы.

К. мяса.

2. Наогул частка чаго-н.

К. жыцця.

3. Адзінка некаторых тавараў, што выпускаюцца паштучна.

К. мыла.

Кусок у горла не лезе — немагчыма есці ад крыўды, перажыванняў і пад.

|| памянш. кусо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)