духо́ўны в разн. знач. духо́вный;

~ныя запатрабава́нні — духо́вные запро́сы;

~ная блі́зкасць — духо́вная бли́зость;

~ная асо́ба — духо́вное лицо́;

~нае зва́нне — духо́вное зва́ние;

~ныя ве́ршы — духо́вные стихи́;

д. айце́ц — духо́вный оте́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што.

1. Даць (даваць) водгук, характарыстыку. — Разумны! — з павагай атэстуе .. [Насця] парторга. Васілевіч.

2. Прысвоіць (прысвойваць) званне каму‑н. Кансерваторыю закончыў Агафон Па класу, як гаворыцца, вакала. — Выдатны барытон! — Камісія яго атэставала. Валасевіч.

•••

Атэставаць сябе — паказаць (паказваць) сябе з якога‑н. боку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак., каго-што.

1. Пакарыць, захапіць узброенай сілай. Прыйшлі белыя, заваявалі гэту зямлю, зрабілі неграў рабамі. Шамякін.

2. перан. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. настойлівасцю, барацьбой і пад. Заваяваць свабоду. Заваяваць аўтарытэт. Заваяваць званне брыгады камуністычнай працы. // Прывабіць, прыцягнуць да сябе. Заваяваць сэрца дзяўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафе́сарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прафесара. Прафесарскае званне. // Такі, як у прафесара, уласцівы прафесару. Пісар быў чалавек сярэдніх год і меў прафесарскі выгляд — строгі, сур’ёзны і нават сярдзіты. Колас.

2. у знач. наз. прафе́сарская, ‑ай, ж. Пакой для адпачынку выкладчыкаў у памяшканні вышэйшай навучальнай установы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

статс-сакрата́р, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў. [Звяждоўскі:] — Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Панскай, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Караткевіч.

2. У некаторых капіталістычных краінах — назва вышэйшых урадавых асоб, міністраў і пад.

[Ням. Staatssekretär.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геро́й, ‑я, м.

1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем. З нар.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.

3. чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.

4. чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках. А. Александровіч.

5. Легендарны правадыр, асілак старажытнагрэчаскай міфалогіі.

•••

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

[Грэч. hērōs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ці, РДМ маці і мацеры, В маці і мацеру, Т маці і мацерай, ж.

1. Жанчына ў адносінах да народжаныя ёю дзяцей. Маці Міхасёва, Ганна Навумаўна, працавала на ферме даяркай. Якімовіч.

2. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Зямля-маці. □ Цябе не любіць немагчыма, Ты ў радасці, ў горы — свая, Вялікая маці-Радзіма, — Цудоўная песня мая. Хведаровіч.

•••

Маці-адзіночка — жанчына, якая ўтрымлівае самастойна пазашлюбнае дзіця і мае права на дзяржаўную дапамогу.

Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР жанчыне-маці, што нарадзіла і выхавала не менш дзесяці дзяцей; жанчына, якая мае гэта званне.

Гадзіцца ў маці гл. гадзіцца ​1.

У чым маці нарадзіла — зусім голы, без ніякага адзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́карчаваць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.

1. Выцягнуць, вырваць, выкапаць з карэннем. Выкарчаваць пні, хмызняк. □ Ад лазы — адно званне. Яе выразалі і выкарчавалі яшчэ летась. Пташнікаў. // Ачысціць ад пнёў, карчоў. Тоўхарт.. абвясціў, што хто выкарчуе і ачысціць гэтую зямлю, возьме сабе навечна паўтары дзесяціны. Чорны.

2. перан. Знішчыць, выкараніць, вывесці. Выкарчаваць бюракратызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камандзі́р ’начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна’ (ТСБМ), къмандзе́р ’чалавек, які ў час работы любіць камандаваць іншымі’ (міёр., З нар. сл.), камандзе́р ’тс’ (Грыг., Яруш., Нас.), камандзе́рка ’жанчына ў гасціне, якая зацягвае песні, пачынае забавы, гульні, забаўнік’ (Нас.). Форма з ‑ір несумненна запазычана праз рус. мову (у якой існуе з канца XVII ст.). Форма з ‑ер, відаць, больш старая; параўн. ст.-рус. кумендеръзванне высокага рангу ў духоўна-рыцарскім ордэне’ (XIV ст.), ст.-польск. komender (XV ст.), хаця на яе аказала ўплыў форма камандзір, першакрыніца якой франц. commandeur ’камандзір’ (Шанскі, 2 (К), 222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

оспа́ривать несов.

1. (выражать несогласие) аспрэ́чваць, пярэ́чыць;

2. (добиваться чего-л.) аспрэ́чваць, спрача́цца (за што), змага́цца (за што);

оспа́ривать зва́ние чемпио́на ми́ра по ша́хматам змага́цца за зва́нне чэмпіёна све́ту па ша́хматах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)