німб, ‑а, м.
1. Ззянне ў выглядзе круга вакол галавы як сімвал святасці (на іконах, карцінах рэлігійнага зместу). // Пра які‑н. ззяючы круг. Ліхтары ў німбах, як месяц пад поўню, калі варожыць на змены, — угары туман. Пташнікаў.
2. перан. Атмасфера славы, поспеху вакол каго‑, чаго‑н. Німб славы. □ Я ганарыўся німбам сваім, я шанаваў сваё званне. Вярцінскі.
[Ад лац. nimbus — воблака, туман.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чапе́ц, ‑пца, м.
1. Лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны. На сівых буклях непрыступна ўзвышаўся беласнежны высокі чапец. Караткевіч. Раздзялілі косачку дый на дзве касы, Абматалі косачку вакол галавы, Надзелі на косачку шаўковы чапец, Ды ўжо таго чэпчыка павек не скідаць. З нар.
2. Спец. Складка брушыны, якая ахоплівае і падтрымлівае тонкія кішкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жэст ’рух рукі, галавы і г. д.’ Рус., жест, польск. gest. Ст.-бел. жестъ з пачатку XVII ст. (Булыка, Запазыч.). Паколькі рус. жест у 20–30‑я гады XVIII ст. (Біржакова, Очерки, 361), трэба лічыцца з самастойным шляхам запазычання з франц. geste < лац. gestus (з XV ст., Блох-Вартбург, 289), дзе ад gerō ’несці’ (Эрну-Мейе, 273; Вальдэ-Гофман, 1, 595). Калі не з франц., то, можа, з іншай раманскай крыніцы, дзе g > ž.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́каўка 1, ма́кыўка ’плод маку, галоўка’, ’верхняя частка чаго-небудзь (галавы, купала царквы, гары’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Яшк., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), ’рэпіца ў каровы’ (пух., З нар. сл.), гарадоц. макавіца ’тс’ (Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з макавая галоўка. Да мак (гл.).
Ма́каўка 2, макоўка ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (гом., Кіс., Ян.) утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з макаўка 1 (гл.); параўн. укр. ма́ківка ’кветка маку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пята́ в разн. знач. пята́, -ты́ ж.;
пята́ две́ри спец. пята́ дзвярэ́й;
◊
с головы́ до пят ад галавы́ да пят;
по пята́м па пята́х;
под пято́й пад пято́й;
ахилле́сова пята́ ахіле́сава пята́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
залы́сіна, ‑ы, ж.
1. Аблыселая частка галавы ад ілба над скронню. Рэдкія валасы на гарбузаватай галаве быццам пагусцелі і не відно стала тых залысін, што ўрэзаліся ў глыбіню валасоў. Сабаленка.
2. Месца на ствале дрэва, дзе счасана, садрана кара. Кара на .. [дубе] маршчыністая, мае гузаватыя каросты і залысіны. С. Александровіч. На шэрых ад кары і моху соснах мільгаюць хвацкія залысіны — падсочка. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знасі́ць 1, знашу, зносіш, зносіць; зак., што.
Носкай, доўгім карыстаннем прывесці ў непрыгоднасць (абутак, адзенне). Знасіць боты. □ [Леўчык] ніколі добра не з’еў, не знасіў добрай адзежыны, а ў самога свіран дабра гніе. Чарнышэвіч.
•••
Не знасіць галавы — не мінуць пакарання, не ўцалець каму‑н.: загінуць.
знасі́ць 2, знашу, зносіш, зносіць; зак., каго-што.
Занесці куды‑н. і прынесці назад. Знасіць дзіця ў бальніцу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.); анямелы. [Тамара] стаяла сярод пакоя белая, як сцяна, знямелая. Арабей.
2. Які страціў адчувальнасць, гібкасць; здранцвелы. [Вісарыён] не мог павярнуць галавы, так балела знямелая шыя. Самуйлёнак.
3. перан. Застылы, пануры, маўклівы. Сярод цішы начной знямелай Калыска скрыпнула — раз, два. Колас. Трынаццаты дзень у дарозе. Трынаццаты дзень сярод знямелых гор. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́ба,
1. прысл. Міла, з любоўю. Бохан хлеба ляжаў на канцы доўгага, няшчыльна збітага з дошчак стала, падпёртага скрыжаванымі ножкамі, па-хатняму люба накрыты, замест настольніка, ручніком. Брыль.
2. безас. у знач. вык., звычайна з інф. Прыемна, падабаецца; па сэрцу. Люба слухаць. Люба жыць. □ Гарыць работа, і хусцінка, Нібы матыль які жывы, З яе спаўзае галавы, І люба глянуць на Жарынку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́мя, цемя і цемені, Д цемю і цемені, В цемя, Т цемем і цеменем, М (аб) цемі і (аб) цемені, н.
Верхняя частка галавы, а таксама верх чэрапа паміж лобнымі, патылічнымі і скроневымі касцямі. [Хлопец] падстрыжаны пад бокс так, што толькі на самым цемі тырчаў касмыль русых валасоў. Дуброўскі. Ссунуўшы казырок на цемя, хлопец уважліва разглядаў чарцёж і ледзь прыкметна шавяліў вуснамі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)