Нурэ́ц ’нырэц’ (карэл., Нар. лекс.), ’скачок у ваду’ (Яруш., Сл. ПЗБ), ’той, хто нырае’ (Сл. ПЗБ), ’вадаплаўная птушка’ (Сл. ЦРБ), укр. нурець ’тс’, макед. нурец ’тс’. Гл. нырэц.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расхлябяста́цца ’разрагатацца’ (Сл. рэг. лекс.). Да экспрэсіўнага дзеяслова з шырокай семантыкай хлябястаць (гл.), параўн. варыянт з “іканнем” хлібістаць (chlibistać) ’хлюпаць (пра ваду); рагатаць’ (Варл.), варыянт хлябаць, хлябтаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́хаць 1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр. плю́хати, плю́хнути ’плёскаць; падаць з шумам’, рус. плю́хать, плю́хнуть, польск. pluchać ’тс’, балг. плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл. *plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.
Плю́хаць 2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл. *plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бачу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Маленькая бочка. Набіралі [суседзі] ля калодзежа халодную ваду ў глякі і бачуркі — каб хапіла да вечара. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсіга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прайсці. [Бацька:] — За невялікім шчупачком .. [спінінгіст], небарака, вёрст сорак за дзень адсігае, ды разоў сто ў ваду нырае, ратуючы свой апарат. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аледзяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і абледзянелы.
2. Халодны, як лёд; змерзлы, адубелы, скарчанелы. Ні ў кога не хапала адвагі ўвайсці ў аледзянелую ваду. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шабулды́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. З шумам, хутка ўпасці, уваліцца ў ваду, балота і пад. Сомік шабулдыхнуўся ў калатушку і ўехаў аж па пояс. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улі́ць сов., прям., перен. влить;
у. ваду́ ў бо́чку — влить во́ду в бо́чку;
у. но́выя ка́дры — влить но́вые ка́дры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ускаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак.
1. што. Зрабіць каламутным; замуціць (ваду, вадкасць). Першыя купальшчыкі так ускаламуцяць ваду, што ніхто не захоча больш лезці. Пальчэўскі.
2. перан.; каго-што. Вывесці са стану спакою, усхваляваць. Гэты чалавек не толькі нечым кінуўся.. [Галі] ў вочы. Сваім праніклівым позіркам, здавалася, ён зірнуў ёй у душу і там усё ўскаламуціў, узрушыў. Сабаленка. Страшна.. [Антанюку] парушыць свой пенсіянерскі спакой, ускаламуціць абывацельскую самазадаволенасць жонкі, дачок. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1. Ператварыць у пару. Выпарыць ваду.
2. Абдаць кіпнем, прапарыць. Выпарыць дзежку.
3. каго. Разм. Знішчыць, абдаючы кіпнем, парай. Выпарыць прусакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)