гро́сбух, ‑а, м.
Бухгалтарская кніга, якая дае зводку ўсіх рахункаў і прыродна-расходных аперацый. Былі членскія ўзносы, якія акуратна запісваліся ў вялікія гросбухі і рэгістраваліся ў адпаведных інстанцыях. Лынькоў.
[Ням. Grossbuch.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выражэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выражаць — выразіць.
2. Тое, што і адлюстраванне (у 3, 4 знач.). Трэба сказаць, што адносіны паміж [Кулакоўскім і Буднікам] былі выражэннем своеасаблівай дружбы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атаві́зм, ‑у, м.
Спец. Праяўленне ў чалавека, жывёл і раслін такіх прыкмет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам. // перан. Рэшта, паўтарэнне чаго‑н., што было ўласціва папярэднікам. Палітычны атавізм.
[Ад лац. atavus — продак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атамахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Судна з атамным рухавіком. Усё, што збудавалі нашы рукі, Усё, што мы стварылі на зямлі, — Атамаходы і сімфоній гукі Спачатку толькі думкамі былі. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашмо́цце, ‑я, н., зб.
Разм. Падранае адзенне, паношаны абутак; абрыўкі, шматкі чаго‑н. На нарах, апрача паперы і фарбы, былі звалены старыя кажухі і ашмоцце мышастых нямецкіх шынялёў. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абку́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абкурыць.
2. у знач. прым. Які зрудзеў, счарнеў ад дыму. [Вусы] былі не сівыя, як валасы і бровы, а рудыя, абкураныя. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарма́ны, ‑аў; адз. нарман, ‑а, м.
Гіст. Назва, пад якой былі вядомы ў Заходняй Еўропе народы Скандынавіі, якія ў 8–11 стст. рабілі грабежніцкія, захопніцкія паходы ў краіны Еўропы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каркаві́на, ‑ы, ж.
Частка тушы, якая прылягае да карка. На вялікдзень былі на стале і шынка з мяккім сальцам, і мармуровыя каркавіны, і вэнджаныя кілбасы з пахучыя кменам. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кару́злы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Загрубелы, шурпаты; закарузлы. Карузлыя рукі. Карузлая павязка.
2. Нярослы, чахлы. Сосны былі не стромкія, як у гушчары, а карузлыя, з пакручанымі вузлаватымі галінамі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́йкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бойкага. Бойкасць [Галіны], прастата, уменне стрымаць сябе ў патрэбны момант былі тымі якасцямі, якіх многім не хапала. Няхай. Шолам таксама пахваліў мяне за бойкасць пяра. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)