святля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Не зусім светлы, светлаваты. Час, мабыць, мінаў за поўнач — маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, завалочаны святлявым мроівам. Быкаў.
2. З светларусымі валасамі. Другі быў яшчэ шырэйшы ў плячах і ростам вышэйшы, а дабрадушным тварам, з вялікай святляваю галавою. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бру́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Агародная караняплодная расліна сямейства крыжакветных.
2. зб. Караняплоды гэтай расліны жоўтага ці жоўта-белага колеру. Гэта быў разам і склеп, дзе хавалася розная гародніна для жывёлы — рэдзька, бручка, буракі, бульба, — і кухня для гатавання стравы свінням і цялятам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вечары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі; вечар. Іншы раз вечарам Казей уладзіць вечарынку. Папрыходзяць хлопцы, дзяўчаты. Грыміць засцяною гармонік. Колас. З якой замілаванасцю ўспамінаў.. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынка, танцы пад гармонік на лясной паляне. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінава́ціць, ‑вачу, ‑ваціш, ‑ваціць; незак., каго.
Абвінавачваць, лічыць вінаватым; асуджаць. Лабановіч дагадаўся, што падлоўчы Варанкевіч падняў у доме буру, але не распытваўся аб гэтым, і сама пані падлоўчая чамусь не гаварыла, не вінаваціла свайго мужа. Колас. Дзяжэвіч вінаваціў пастухоў, быццам яны дрэнна пасуць кароў, патрабаваў замяніць іх. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віці́на, ‑ы, ж.
1. Прут, дубец.
2. зб. Скручаная лаза, якой вяжуць плыты. Бярвенне, звязанае наспех віцінай, паціху ад моста адносіць рака. Машара.
3. Уст. Крытае судна для перавозкі збожжа па рацэ. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны. Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вузе́льчык, ‑а, м.
Памянш. да вузел 1 (у 1, 6, 7 і 8 знач.); невялікі вузел. Паступова вяроўка танчэла і заканчвалася тоненькім пяньковым хвосцікам з дзесяткамі вузельчыкаў. Колас. Шаркаючы чаравікамі аб пафарбаваную падлогу, Параска таропка сабрала ў вузельчык сякія-такія рэчы,.. пацалавала ўнукаў і выйшла з дому. «Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяўчы́на, ‑ы; мн. дзяўчаты, ‑чат і (з ліч.) дзяўчыны, ‑чын; ж.
Паўналетняя незамужняя жанчына. Дзве дзяўчыны. □ Жаніўся Мартын, узяў сінявокую Грабарову Еву, сталую зграбную дзяўчыну і разумную. Колас. Бегаюць адна за адной дзяўчаты, умаўляюцца — куды збірацца гуляць. Мурашка. Чым дзяўчына стражэйшая, тым яна прыгажэйшая і даражэйшая. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыкто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дыктаваць. Пісаць пад дыктоўку.
2. Тое, што і дыктант. Тыдні два .. [вучні] старанна паўтаралі пройдзенае за зіму, пісалі дыктоўкі, практыкаваліся ў граматычным разборы, рашалі задачы. Колас.
•••
Пад дыктоўку чыю — пад уплывам, па загаду каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зава́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Хітрасцю прымусіць прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. Камандаванне атрада даручыла Вользе завабіць немца ў лес. «Работніца і сялянка».
2. Захапіць, зачараваць сваім хараством; прывабіць. На позніх гатунках спакусліва красаваліся буйныя чырвоныя яблыкі — здавалася, для таго, каб завабіць сюды падарожніка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завербава́ць, ‑вярбую, ‑вярбуеш, ‑вярбуе; зак., каго.
Наняць на работу на пэўных умовах. Завербаваць на лесараспрацоўкі. □ [Краўца] бяруць чуць не з бою, каб завербаваць у сваю вёску або на свой хутар. Колас. // Уцягнуць у якую‑н. арганізацыю. Я іграў на мандаліне, і мяне хутка завербавалі ў гімназічны струнны аркестр. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)