корд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Моцныя кручаныя ніткі з баваўнянага або хімічнага валакна, якія скарыстоўваюцца для спецыяльных тэкстыльных вырабаў.
2. Сорт шарсцяной тканіны ў рубчык. Касцюм з корду.
[Фр. corde — вяроўка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лілаве́ць, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім ліловым колерам, віднецца (аб чым‑н. ліловым). Толькі над самым гарызонтам, там, дзе нядаўна схавалася сонца, лілавела даўгаватая хмарка. Карпаў.
2. Станавіцца ліловым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́дна,
1. Прысл. да людны.
2. безас. у знач. вык. Аб вялікай колькасці людзей дзе‑н. Нягледзячы на хмары і на позні адвячорак, на рынку яшчэ было людна. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́льна,
1. Прысл. да пыльны.
2. безас. у знач. вык. Пра вялікую колькасць пылу дзе‑н. У хаце пыльна. □ Пыльна. Дзесьці за комінам зумкае, трапіўшы ў павуціну, муха. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разузна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і разведаць. Яшчэ патрэбна было .. разузнаць сілу польскіх войск, якія знаходзяцца блізка ад гміны, дзе павінен адбыцца суд над сялянамі. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскамандзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўны, ж.
1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. раскамандзіраваць.
2. Разм. Кантора, якая займаецца размеркаваннем рабочых па работах, а таксама памяшканне, дзе адбываецца такое размеркаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саматра́с, ‑а, м.
1. Спец. Аўтаматычна механізм у самаходным камбайне, прызначаны для вытрасання зерня з саломы.
2. Зімовая рыбалоўная снасць, якая нагадвае паплаўковую вуду, дзе замест кручка прымацавана блясна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самахо́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Спец. Механічная падача разца або дэталі ў металарэзных станках.
2. ‑а. Назва некаторых машын і транспартных сродкаў са сваёй цягай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэро́іды, ‑аў; адз. стэроід, ‑у, М ‑дзе, м.
Група арганічных рэчываў расліннага і жывёльнага паходжання, якія маюць важнае значэнне для жыццядзейнасці арганізмаў і часта прымяняюцца ў якасці лекавых сродкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцвярджа́цца, ‑аецца; незак.
1. Гаварыцца, выказвацца дзе‑н. Важная думка пра тое, што трэба быць заўсёды і ва ўсім сумленным, сцвярджаецца ў апавяданні «Індык». «Полымя».
2. Зал. да сцвярджаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)