Малацьбі́т, маладзьбі́т, маладзбі́т, маладьбі́т, маладзві́т ’той, хто малоціць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нас., Сл. ПЗБ, Нар. Гом., Растарг.). Беларускае (з цесна прылягаючай рускай моўнай тэрыторыяй: пск., смал., ЛатвССР молотьби́т ’тс’). Адназоўнікавае ўтварэнне з суф. ‑іт (Сцяцко, Афікс. наз., 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мялі́чны ’які мае добры апетыт’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Да мяла, мяць (гл.). Магчыма, спачатку утварыўся назоўнік з суфіксам ‑in (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45), з якога пазней — прыметнік. Параўн. таксама паўн.-рус. мялка ’той, хто любіць паесці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нава́рка ’прыбытак’ (мсцісл., Юрч. СНС), сюды ж, відаць, і ’адзін з прыёмаў кідання скручаным ланцужком пры гульні ў шашкі (= бабкі)’ (гродз., Нар. сл.). Да вары́ць, параўн. жарг. навагр. нава́р ’прыбытак’, першапачаткова ’тое, што застаецца таму, хто варыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліку́н 1 ’начны стораж, які павінен пераклікацца з іншымі старажамі’ (Нас., Гарб.), той, хто заклікае на панскую працу’ (Нас.), ’загоншчык на паляванні’ (Нар. сл., Бяльк.). Гл. клікаць.

Кліку́н 2 ’адзін з відаў лебедзяў’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талато́ніць ’плявузгаць, гаварыць’ (ТС). Параўн. рус. талата́ ’хто невыразна гаворыць’. Звязана з талала́ (Фасмер, 4, 15), утварэнне ад гукапераймальнай асновы *талатаць з экспрэсіўным суф. ‑оні‑, параўн. польск. fafłonić ’гаварыць, плявузгаць’ (адносна словаўтварэння параўн. Борысь, Leksyka słów., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тапта́йла, топта́йло ’той, хто ходзіць без мэты, без пэўных заняткаў’ (ТС). Ад тапта́ць 1 (гл.); паводле Сцяцко (Афікс. наз., 94), фармант ‑айла (‑айло) мог быць вынікам перараскладання асновы цяп. ч. на карысць суф. ‑л‑а (‑л‑о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбахва́т ’злодзей, рукаты’ (Янк. 2), ’злодзей, той, хто займаецца дробнай кражай’, ’хабарнік, казнакрад’ (Янк. 3.), ’хапуга’ (Юрч. Вытв.), ’дробны злодзей’ (Варл.), ’кар’ерыст’, ’злодзей’ (Яўс.). Ад торба (гл.) і хватаць (гл.) з далейшым семантычным развіццём да ’хабарнік, кар’ерыст’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трубаду́р ‘сярэдневяковы паэт-пясняр’, ‘той, хто ўслаўляе каго- ці што-небудзь’ (ТСБМ), ‘паэт-пясняр, лірнік’ (Некр. і Байк.). Еўрапеізм, у аснове якога франц. troubadour, што ўзыходзіць да нар. лац. *tropāre ‘вершаваць, спяваць’ (Рэйзак, 677; ЕСУМ, 5, 654).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзіно́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю); Р мн. ‑чак; ж.

1. Той, хто адзін, без сям’і, не ў пары. Усе настаўніцы і настаўнікі-адзіночкі харчаваліся ў сталовай. Дубоўка. // Той, хто робіць што‑н., займаецца чым‑н. адзін, без удзелу, без дапамогі іншых. Герой-адзіночка. Саматужнік-адзіночка.

2. Тое, што разлічана на аднаго чалавека. Лодка-адзіночка. Пасадзіць у адзіночку.

•••

Маці-адзіночка гл. маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)