саба́чнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Праводзіць час сярод сабак, забаўляцца сабакамі. Не мая гэта справа, я чалавек просты. Вось паляваць ды сабачнічаць — гэта ўжо іншае. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сярэдневяко́ўе, ‑я, н.
Гістарычная эпоха, якая ахоплівае час ад крушэння рабаўладальніцкай Рымскай імперыі (5 ст.) да пачатку капіталізму (канец 17 ст.). Ранняе сярэдневякоўе. Класічнае сярэдневякоўе. Позняе сярэдневякоўе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыба́тасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць цыбатага. [Касцюм] выгодна падкрэсліваў яе [дзяўчынкі] танклявы стан і кволыя формы і ў той жа час затушоўваў, хаваў яе падлеткавую цыбатасць і вуглаватасць. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараві́чкі, ‑аў; адз. чаравічак, ‑чка, м.
Памянш. да чаравікі. З гары было бегчы лёгка, і здавалася, што ўвесь час яго ножкі ў чырвоных чаравічках астаюцца ззаду. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́нка ’вон, прэч’ (Др.-Падб.), во́нкі ’тс’ (КТС, Бяльк.). Рус. смал. во́нки ’прэч’, бранск. во́нки ’на двор’, укр. во́нка, балг. вънка, чэш. дыял. venka (j), славац. vonka. Расшырэнне вон 1 ужо ў позні час пры дапамозе прыслоўных часціц ‑ка, ‑кі (Карскі 2–3, 77; Махэк₂, 683).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́чарадзь ’чарга’ (Шн., 2, КТС, Бяльк., Сцяшк., З нар. сл., Інстр. I). Новае запазычанне з рус. о́чередь, аб чым сведчыць ужыванне гэтага слова толькі ў адзіным значэнні ’людзі, якія размяшчаюцца ў пэўнай паслядоўнасці для атрымання чаго-небудзь’, у той час як у іншых значэннях ужываецца бел. чарга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляг у выразе лязом зацяць ’залажыць горла’ (Ян.), укр. ляг, ляги́, ля́гома, ля́гови ’час класціся спаць’, рус. ляг ’ляжачы стан’, польск. ląg ’вылупліванне птушанят’, чэш. leh ’ляжанне’, славац. ľah ’тс’, славен. lẹ̑g ’вылупліванне птушак’, ’адзін заход вылуплівання’. Прасл. lęgъ, якое з lęgnǫti < lęgti < legtʼi > ле́гчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гавэ́ндзіць ’гаварыць’ (слонім., Арх. Бяльк.), гаве́ньдзіць ’размаўляць, траціць час у пустых размовах’ (Бяльк.), рус. смал. гаве́ндить ’гаварыць пустое’. Бясспрэчна, запазычанне з польск. gawędzić ’тс’, як і гавэ́нда (гл.). Запазычана з польск. і слова гавэ́ндаць ’гаварыць пустое, бяссэнснае’ (Шат.). Параўн. польск. рэдкае gawędać ’гаварыць’ (Варш. сл., I, 810).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьrati — жэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлума́ч старое ’перакладчык у час афіцыйных перагавораў’, ’тлумачальнік’ (ТСБМ, Ласт.), ’перакладчык’ (Нас., Гарэц. 1, Байк. і Некр.; ашм., беласт., Сл. ПЗБ), тулма́ч ’тс’ (Бяльк.). Запазычанне з польск. tłumacz ’перакладчык’, старое ’інтэпрэтатар, каментатар’, адносна паходжання гл. талмач. Для часткі значэнняў не выключана самастойнае ўтварэнне ад тлумачыць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)