Бічо́ўка ’вяроўка’ (Бяльк.), ’частка цэпа, якой б’юць па снапах’ (Касп.), бічэ́йка ’тонкая вяровачка’ (Бяльк., Нас.). Рус. бече́вка, бечева́, бичева́, бичёвка і г. д., укр. бечівка. Няяснае слова. Агляд версій гл. Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вахра́ жмут шэрсці’ (Нас.); ’кутасы ў хустцы’ (Бяльк.). Як думае Брукнер (гл. Фасмер, 1, 356), гэта — метатэза з во́рса ’ворс’. Супраць гэтага Фасмер (там жа). Няясна. Ці нельга думаць пра скарачэнне слова тыпу рус. дыял. вахрома́ ’бахрама’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ласахо́р ’драўляныя вілы з двума рагамі, акутымі бляхай, якія служаць для накладання гною на воз’ (бых., Мат. Маг.). Складанае слова: вілы + сахор. Параўн. палес. соховілы ’тс’ (Выг.). Усячэнне ві-, як і ў лакі (< *відлакі). Да сахор (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаўды́ ’добра’ (Яўс.): «…лаўдьі табе, калі усе пымагиюць…» Відавочна, уграфінізм, параўн. эст. laudi ’палок у лазні’ < laud ’стол’, ’дошка’, вепск. лaud ’тс’. Семантыка слова лаўды — вынік развіцця значэння ’палок у лазні’ > ’асалода, раскоша ад парання ў лазні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягча́ць, ляхча́ць ’пакладаць (жывёл)’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп., Юрч.; маладз., Янк. Мат.; ТСБМ). Рус. легча́ть, легчить. Да лёгкі (гл.) > лягчэй > рабіць лягчэй > лягча́ць. Сюды ж ле́гчыць ’патрабаваць злучкі (аб свінні)’ (Касп.), хаця семантыка разглядаемага слова значна адрозніваецца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́льня ’жанчына, якая бессаромна падладжваецца да каго-небудзь, каб пажывіцца, мець выйгрыш; хітруе’ (Янк. III). Утворана пры дапамозе суф. Nomen actionis ‑ня ад віля́ць (гл.). З-за значэння неадабральнасці лексемы віляць слова вільня таксама атрымала адценне зневажальнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Га́нка ’загана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарнізо́н ’гарнізон’ (БРС). Рус. гарнизо́н, укр. гарнізо́н. Паводле Фасмера (1, 394), з ням. Garnison (< франц.) або франц. garnison. Шанскі (1, Г, 32) першакрыніцай лічыць франц. мову. У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, з’явілася праз рус. пасрэдніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́тры ’гетры’ (БРС). Рус. ге́тры, укр. ге́три. Запазычанне з рус. мовы. У рус. мове слова вядома з пачатку XX ст. і ўзята з франц. guêtre (паходжанне якога не вельмі яснае). Фасмер, 1, 403; Шанскі, 1, Г, 65.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)