дабраду́шны, -ая, -ае.

Добры і мяккі па характары чалавек.

Гэта была дабрадушная і прыемная жанчына.

|| наз. дабраду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўча́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Парода дужых сабак, якія выкарыстоўваюцца для вартаўнічай і вышуковай службы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́бка⁶, -і, ДМ -бцы, мн. -і, ба́бак, ж.

Дзесяць снапоў, састаўленых разам для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бальнеало́гія, -і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае лячэбнае выкарыстанне і ўздзеянне мінеральных вод і гразей.

|| прым. бальнеалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нка³, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бро́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, бро́вак, ж.

Край абочыны, кювета на дарогах і пад.

Сядзець на броўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васко́ўка, -і, ДМ -ко́ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (спец.).

Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвёртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў.

|| прым. адвёртачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зімо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -мо́вак, ж.

1. гл. зімаваць.

2. Тое, што і зімовішча.

Пабудаваць зімоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсцэніро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. інсцэніраваць.

2. Інсцэніраваны твор, спектакль.

Цікавая і. рамана.