Біру́ля ’костка з абрэзанага свінога кумпяка’ (Сцяшк. МГ). Таго ж паходжання, што і біру́лька (гл.). Параўн. рус. бирю́лька ’частка нагі’. Матывацыю гл. у Мяркулавай, Этимология, 1971, 185–190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяло́к, ‑лка і ‑лку, м.
1. ‑лка. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
2. ‑лку. Складанае арганічнае рэчыва, якое з’яўляецца пастаяннай і найбольш важнай састаўной часткай жывога рэчыва, асновай яго структуры і функцыі. Састаў бялкоў. Формы існавання бялку.
3. ‑лка. Белая абалонка вока. Бялкі вачэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́йска, ‑а, н.
Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю. Чарот.
•••
Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гі́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Абл. Верхняя частка завязанага мяшка, торбы. Ігнаціха трымалася рукамі за гічку мяшка. Капыловіч.
гі́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі. У гічцы — дужыя грабцы. Лужанін.
[Англ. gig.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заве́т, ‑у, М ‑веце, м.
Тое, што і запавет. Па планеце пройдзем бурай, Марксаў помнячы завет, — Свет стары ўшчэнт разбурым І збудуем новы свет. Крапіва. Гады ішлі, з гадамі мы раслі, Выконваючы Леніна заветы. Кляшторны.
•••
Новы завет — хрысціянскія кнігі бібліі.
Стары завет — старажытная, дахрысціянская частка бібліі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заканчэ́нне, ‑я, н.
1. Давядзенне да канца, завяршэнне чаго‑н. Пасля заканчэння дзесяцігодкі Ніна паступіла ў медінстытут. Шахавец. Гэта нічога, што заканчэнне дома адклалася. Чорны. // Надыход канца, сканчэнне (пра час, тэрмін). Заканчэнне тэрміну дагавору.
2. Заключная частка, канец чаго‑н. Заканчэнне рамана ў наступным нумары часопіса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́граф, ‑а, м.
Частка тэксту ўнутры раздзела, якая мае самастойнае значэнне і пазначана звычайна знакам § і парадкавым нумарам. Першы параграф. // Сам знак §. // Разм. Правіла, настаўленне, змешчанае ў якім‑н. раздзеле статута, праграмы і пад. На вайне .. [фон Адлер] заўсёды рабіў па-свойму, рэдка прытрымліваючыся непарушных параграфаў статута. Шамякін.
[Лац. paragraphus ад грэч. parāgraphos — знак новага раздзела тэксту.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касця́к, ‑а, м.
Сукупнасць касцей як апора цела чалавека або жывёліны; шкілет. // чаго. Разм. Каркас, аснова чаго‑н. Касцяк машыны. // перан.; чаго або які. Асноўная частка чаго‑н., апора. Касцяк партыйнай арганізацыі. □ Касцяк сюжэта драмы [«Раскіданае гняздо»] складаюць факты і падзеі, што калісьці мелі месца ў сям’і Луцэвічаў. Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільённы, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да мільён. Мільённая частка метро.
2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход. Шчарбатаў. Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паты́ліца, ‑ы, ж.
Задняя частка галавы. [Раман] шпарка хадзіў за плугам і толькі на заваротах выціраў мокры лоб, адсоўваючы на патыліцу шапку. Колас. Квяцістая хустачка .. [Зосі] з’ехала на плечы, адкрыўшы гладка зачасаныя цёмныя валасы, заплеценыя ў косы і завязаныя ў вузел на патыліцы. Хадкевіч.
•••
Чухаць патыліцу гл. чухаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)