іды́лія, ‑і, ж.

1. Невялікі літаратурны твор, які ідэалізавана паказвае вясковы побыт на ўлонні прыроды.

2. Іран. Спакойнае, нічым не засмучанае, шчаслівае існаванне. Венцяроўцы жылі ціха і супакойна праз шмат дзесяткаў гадоў... Нішто не парушала іх ідылію... Чарот.

[Ад грэч. eidyllion — карцінка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак., што і без дап.

Сказаць ціха і неразборліва. Дырыжор падаў руку, скупа усміхнуўшыся, прамармытаў імя і прозвішча — зразумець было цяжка. Асіпенка. — Каб ён [Юрка] сабе ногі паламаў, — прамармытаў п’яны суддзя, седзячы ў кутку. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разга́лісты, ‑ая, ‑ае.

З шырока раскінутымі галінамі, голлем. Бусел ляціць проста на высокую грушу-дзічку, што стаіць на ўскраі сяла, высокая, разгалістая, з буславым гняздом на самай вяршыні. Лынькоў. Ціха, асцярожна пашумліваў разгалісты дуб над Платонавай галавой. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́га, ‑і, ДМ ‑мязе, ж.

Верхняе адзенне з даматканага сукна. На нарах стаяў чалавек у доўгай палескай сярмязе цёмна-карычневага колеру. Пестрак. Земскі, ціха гушкаючыся на крэсле, аглядаў сагнутую постаць Максіма ў мокрай сярмязе, гразкіх лапцях. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашо́мак ’мяккі качан капусты’ стаўб. (Жд.), ’непрабітны чалавек’ (капыл., Цыхун, вусн. паведамл.), ошу͡омок ’аб’едак, агрызак’ (КСТ). Ад шамаць ’шалясцець’, ’ціха есці’ як ашамотак (гл.) ад шаматаць; o (у͡о) на месцы а пад націскам у выніку аналогіі да слоў з заканамерным чаргаваннем о/а, параўн. астопак і стаптаць, охопак і ахапак ад хапі́ць, хапа́ць; відаць, выпадковае падабенства да крым.-тат. ašamak ’есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́ркаць ’пішчаць, скавытаць, плакаць’ (Шат.); ’слаба крычаць на розныя галасы’ (КЭС, лаг.), вя́ркыць ’гаварыць павучальным тонам’ (Бяльк.), вяркъць ’скавытаць, плакаць’ (міёр., Нар. лекс.). Рус. арханг. вяркать ’бурчаць’, свярдл. вя́ргать ’бурчаць, сварыцца, груба гаварыць’, урал. ва́ргать ’сярдзіта бурчаць, сварыцца, быць незадаволеным’. Запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. ver̃kti ’плакаць’, vérkauti ’крычаць (аб саве)’; ’усхліпваць’, pravìrkti ’заплакаць’, лат. verksêtціха плакаць’ (Лаўч., дыс., 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурдзі́на, сурдзі́нка ’прыстасаванне для прыглушэння гуку ў музычных інструментах’ (ТСБМ), сурды́на ’тс’ (Некр. і Байк.), пад сурдзі́нку (сурды́нку) ’ціха, прыглушана; цішком, употай’ (ТСБМ; Полымя, 1998, 3, 248). Праз рус. сурдина або польск. surdyna з франц. sourdine < італ. sordina (sordino) ’тс’, утворанага ад sordo ’глухі, прыглушаны’, што, у сваю чаргу, узыходзіць да лац. surdus ’глухі, які глуха гучыць’ (Фасмер, 3, 806; ЕСУМ, 5, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

Стаць халодным. Печ настыла. Сцены дома настылі. // Азябнуць, змерзнуць. Людзі настылі за ранак на гліністым умерзлым доле. Быкаў. — Не сядзі вельмі, а тупай, пакуль можна, — ціха параіў [бацька].. мне, — каб ногі адразу не настылі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашапта́ць, ‑шапчу, ‑шэпчаш, ‑шэпча; зак., што і без дап.

1. Сказаць ціха, шэптам. — Даруй мне, дачушка! — здавалася, толькі аднымі вуснамі прашаптаў Кандрат. Кулакоўскі. — Трэба праверыць, — ледзь чутна прашаптаў Юрка і асцярожна спусціўся на зямлю. Курто.

2. Шаптаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цішко́м, прысл.

1. Непрыкметна, употай; крадучыся, крадком. І Губіч тут быў не аднойчы, Не раз прабіраўся цішком Бязлюднаю сцежкаю воўчай У гэты эсэсаўскі дом. Колас.

2. Ціха, нягучна, без шуму. Ноччу Валька плакала цішком, каб не пачуў чужы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)