мініяцю́ра, -ы, мн. -ы, -цю́р, ж.
1. Невялікі малюнак у фарбах у старадаўнім рукапісе, кнізе.
2. Невялікая карціна вельмі тонкай работы.
3. Мастацкі твор малой формы, завершаны па форме і думцы.
Тэатр мініяцюр.
◊
У мініяцюры — у зменшаным памеры.
|| прым. мініяцю́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мю́зікл, ‑а, м.
1. Музычна-сцэнічны твор, пераважна камедыйнага характару, пабудаваны на выкарыстанні элементаў аперэты, балета, оперы і эстрады.
2. Кінафільм такога характару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Апошліць (апашляць), па-невуцку сказіць (скажаць) што‑н. агульнапрынятае (ідэю, вучэнне, твор мастацтва і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трагікамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трагікамедыі (у 1 знач.). Трагікамічны твор.
2. Сумны і смешны адначасова. Трагікамічны выпадак. Трагікамічная падзея.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўтабіяграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да аўтабіяграфіі, уключае элементы аўтабіяграфіі. // Звязаны з жыццём аўтара, з’яўляецца яго аўтабіяграфіяй. Аўтабіяграфічны твор. Аўтабіяграфічны матэрыял. Аўтабіяграфічныя апавяданні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макулату́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да макулатуры (у 1 знач.). Макулатурная маса.
2. перан. Які з’яўляецца макулатурай (у 2 знач.). Макулатурны твор.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́нчанасць, ‑і, ж.
Стан закончанага. Закончанасць думкі. Закончанасць вобраза. □ Аўтар хоча давесці свой твор да ўзорнай закончанасці, да найбольшай злітнасці формы з ідэяй. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́ста,
1. прысл. Вельмі хутка (пра тэмп выканання музычнага твора).
2. нескл., н. Музычны твор або ўрывак музычнага твора, які выконваецца ў такім тэмпе.
[Іт. presto.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самавыражэ́нне, ‑я, н.
Тое што і самавыяўленне. Мастацкі твор заўжды сплаў знешняга жыцця з унутраным жыццём мастака, дыялектычная еднасць адлюстравання і самавыражэння. І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фу́га, ‑і, ДМ фузе, ж.
Спец.
1. Паслядоўнае паўтарэнне адной музычнай тэмы некалькімі галасамі.
2. Музычны твор, заснаваны на такім паўтарэнні. Фугі Баха.
[Іт. fuga ад лац. fuga — бег, уцёкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)