пад’я́зак, ‑зка, м.

Рыба, падобная на язя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́лтус, ‑а, м.

Прамысловая рыба сямейства камбалавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пі́кша, ‑ы, ж.

Прамысловая рыба сямейства трасковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́рыус, ‑а, м.

Прэснаводная рыба сямейства харыусавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюрбо́, нескл., н.

Промыславая рыба атрада камбалападобных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́сь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з чырванаватымі плаўнікамі.

|| прым. карасёвы, -ая, -ае і карасі́ны, -ая, -ае.

Карасёвая юшка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касці́сты, -ая, -ае.

1. 3 шырокімі буйнымі касцямі.

Касцістая фігура.

2. 3 вялікай колькасцю дробных касцей.

Акунь — рыба касцістая.

|| наз. касці́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуса́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек з вялікімі вусамі.

2. Рыба сямейства карпавых.

|| прым. вусачо́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асе́тр, асятра́, мн. асятры́, -о́ў, м.

Буйная прамысловая рыба, каштоўная сваім мясам і ікрой.

|| прым. асятро́вы, -ая, -ае.

Сямейства асятровых (наз.). Асятровая ікра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снято́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Невялікая азёрная рыба сямейства корушкавых, пашыраная ў паўночнай Еўропе.

|| прым. снятко́вы, -ая, -ае.

С. суп (са сняткоў).