круце́ль, ‑цяля́, м.

Разм. Хітрун, махляр. Такой лісліваю прымоўкай Сустрэў пан Богут бабыля, Каб акруціць сваёй вяроўкай, Дасціпным ходам круцяля. Колас. У гэтым Платон не зусім памыляўся: частка завознікаў пасля яго памолу шукала іншых млыноў, а праз людзей з гневам перадавалі, што Саковічы — мярзотнікі, басякі, жулікі і круцялі і што іх ай як добра было б на асіне павесіць! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гля́нец, ‑нцу, м.

1. Бляск начышчанай адпаліраванай або пакрытай лакам паверхні. [Аўтамабіль] быў чысценькі і аж зіхацеў на сонцы сваім лакавым глянцам. Якімовіч. // перан. Бляск вачэй, валасоў, скуры і інш. На рукі гэтай маладзіцы гляньце: яны і чорныя, яны аж з глянцам. Дубоўка.

2. перан. Беззаганны выгляд; знешняя культурнасць. Пан камендант цалкам разгубіўся, і ўвесь яго глянец знік, як з мокрай курыцы. Машара.

[Ням. Glanz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Ласкавы, далікатны, прыветлівы. [Містэр Лаян] быў паважны, не маладога ўжо веку чалавек, заўсёды акуратна адзеты, ветлівы, з прыемнымі манерамі. Лынькоў. Гаспадыня аказалася простаю і ветліваю, і старая неўзабаве адчула сябе як дома. Мележ. // Поўны ласкі, прыязнасці, добразычлівасці. — Ну, як у вас справы, дзяўчаты? — запытаўся дырэктар у студэнтак маладжавым, ветлівым голасам. Карпюк. Пан Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сервіту́т, ‑у, М ‑туце, м.

У антычным, феадальным і капіталістычным грамадстве — права карыстацца чужой уласнасцю ў пэўных межах; а таксама права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах. Зямельны сервітут. □ Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай, адбіраў пан у вёскі сервітут на выган. Машара.

•••

Міжнародны сервітут — абмежаванне ўлады якой‑н. дзяржавы над якой‑н. тэрыторыяй на карысць іншай дзяржавы.

[Ад лац. servitus, servitutis — павіннасць, падначаленасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Часцінка смецця; маленькая частачка чаго‑н. — Пастараемся, пан афіцэр, усё здзьмухнем, да пылінкі, да смяцінкі! — завіхаўся ля яго спрытны паліцай. Лынькоў. — Як.. [Кулінка]: дужа захварэла ці так сабе, з працы? — цікавілася Тамара, дастаючы тонкім пальцам з куточка вока нейкую смяцінку. Ермаловіч. Ніводнай ён [Міхеіч] мясцінкі Мятлой не абміне, Ніводнае смяцінкі Тут не пакіне. Не! Агняцвет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Станавіцца старым або больш старым; старэць. [Паўліна Сямёнаўна:] — Век я свой зжываю, а вось адчуваю так, нібы яно зноў пачынаецца, маё жыццё, другім чалавекам я раблюся. Старыцца няма калі. Дуброўскі.

•••

Старыцца ў дзеўках — вельмі доўга не быць замужам. І панскія сыны да яе не сваталіся, бо Арлоўскі быў усё-такі не пан, і Адэля старылася ў дзеўках. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турба́цыя, ‑і, ж.

Разм. Турбота, клопат. — Калі пан ужо верне нам затокі, мы прынясём самай лепшай рыбы нашаму настаўніку за турбацыю, — гаворыць дзядзька Есып. Колас. [Сомік:] — За тваю турбацыю я табе аддзякую, я дарэмна не хачу. Крапіва. [Караль:] — Эх, дзеткі .. Столькі турбацыі пакладаецца бацькамі, .. пакуль вас у людзі вывесці. Гартны. Аддаў поп пану грошы. — Вось яны, — кажа. — Давайце мне цяпер за турбацыю [тое], што дакляравалі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няма́ль ’амаль’ (Нас., ТС), нымиль ’тс’ (столін., Нар. лекс.), а таксама ’верагодна, відаць, здаецца’: немаль пан пріЬхавь (Нас.), ст.-бел. немаль (немалъ) ’амаль’ (1595) — лічыцца запазычаннем з польск. niemal (Кюнэ, Poln., 81; Булыка, Запазыч., 216; Лекс. запазыч., 200; Жураўскі, SOr, 1961, 7, 40); паводле Карскага (2–3, 74), немаль ’верагодна’ утворана ад назоўніка ў наз.-він. скл. адз. л. Махэк₂ (395) выводзіць ст.-чэш. петаі(е).са спалучэння malo пе, параўн. mälnie ’амаль, чуць’ (Пятк. 2, 132) з адваротным парадкам элементаў. Параўн. малпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пагража́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі. Якімовіч. Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі. Машара.

2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падда́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).

падда́ны 2, ‑ага, м.

Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. □ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына. Пшыркоў. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)