борт, -а, М -рце, мн. барты́, барто́ў, м.

1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

Кінуць за б.

Апынуцца (аказацца) за бортам (таксама перан.: аказацца выключаным з якой-н. справы).

2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

Барты грузавіка.

3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. бо́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. бартавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; -хо́джаны; зак.

1. што. Перабыць якую-н. пару, ходзячы ў чым-н. ці як-н.

П. зіму ў асеннім паліто.

2. чым. У гульнях: пайсці іначай, перамяніць ход.

П. пешкай.

3. што. Перанесці на нагах (хваробу; разм.).

П. грып.

4. што і без дап. Абысці ўсё або многа чаго-н.

Колькі я перахадзіў за год!

Усе дарогі ў наваколлі перахадзіў.

|| незак. перахо́джваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́ці, РДМ ма́ці і ма́церы, В ма́ці і ма́церу, Т ма́ці і ма́церай, мн. ма́ці і ма́церы, Р ма́ці і мацярэ́й, Д ма́ці і мацяра́м, Т ма́ці і мацяра́мі, М ма́ці і мацяра́х, ж.

1. Жанчына ў адносінах да сваіх дзяцей.

Родная м.

М.-адзіночка.

2. Самка ў адносінах да яе дзяцей.

|| прым. мацяры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і ма́церын, -а (да 1 знач.; разм.).

Мацярынская любоў.

Мацерына паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́сіць сов.

1. пове́сить;

п. паліто́ — пове́сить пальто́;

п. аб’я́ву — пове́сить объявле́ние;

2. (лишить жизни) пове́сить, удави́ть;

п. нос (на кві́нту) — пове́сить нос (на кви́нту)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкла́дка ж.

1. в разн. знач. подкла́дка;

паліто́ на шаўко́вай ~дцы — пальто́ на шёлковой подкла́дке;

рэ́йкавая п. — ре́льсовая подкла́дка;

2. перен. (скрытая причина) подкла́дка, подоплёка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамо́кнуць сов., в разн. знач. промо́кнуть;

паліто́ ~кла — пальто́ промо́кло;

кано́плі ~клі два ты́дні — треста́ конопли́ промо́кла две неде́ли;

п. да ні́ткі — промо́кнуть до ни́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагрубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць, зрабіцца грубым, грубейшым. Твар Залеціна дзіўна пагрубеў за дзень. Хадкевіч.

2. Разм. Стаць, зрабіцца поўным, паўнейшым. Нават у паліто было відно, як пагрубела .. постаць [Лёдзі]. Карпаў.

3. Абл. Стаць цяжарнай. Дзівачка мая Марылька. Якая яна сарамяжая. Як стала відно, што пагрубела, дык з кватэры не мог выцягнуць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́стаць 1, ‑і, ж.

Стан, фігура. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў. Гартны. Нават у паліто было відно, як пагрубела.. [Лёдзіна] постаць. Карпаў.

по́стаць 2, ‑і, ж.

Палоска жыта або іншай збажыны, занятая адной жняёй у час жніва. Сярпом махаючы крывым, Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчаты, Пры доўгай постаці стаім. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суке́нка ’верхняе жаночае адзенне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Варл., Сцяшк., Касп., Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл., Бяльк.), су́кня ’сукенка’ (ТСБМ, Касп. Сержп., Мат. Гом.), ’адзенне з фабрычнага сукна (асабліва мужчынскае)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выхадная, святочная сукенка’, ’шлюбная сукенка’ (Сл. ПЗБ), ’суконная спадніца для дарослых’, ’сукенка для малых’ (ТС), ’сукенка, часцей з шарсцяной тканіны’ (Скарбы, Сцяц.; навагр., Нар. сл.); ст.-бел. су́кня ’вопратка; верхняе мужчынскае адзенне; верхняе жаночае адзенне’ (Ст.-бел. лексікон), лічыцца запазычаным са ст.-польск. suknia (Булыка, Лекс. запазыч., 110); сукенка, відаць, больш позняе запазычанне, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71, параўн. народнае польскае sukienka ’зімовае жаночае суконнае паліто, унізе расклёшанае, з футраным каўнерам, падшытае аўчынай’ (T. Karwicka. Ubiory ludowe w Polsce. Wrocław, 1995, 151). Польск. *suknia < прасл. *sukъńa ’верхняе жаночае або мужчынскае адзенне, зробленае з сукна’ < прасл. *sukъno ’сукно’ з суф. *‑ja; гл. Борысь, 586. Аналагічна і чэш. sukně, славац. sukňa, в.-луж. suknja ’жаночая спадніца’, н.-луж. suknja ’мужчынскі халат’, славен. suknjaпаліто’, серб.-харв. су̏кна ’жаночая спадніца, адзенне’, балг. дыял. су́кня, су́кно ’доўгае жаночае шарсцяное адзенне’, што ставіць пад сумненне запазычанасць зыходнага сукня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абчы́сціць сов.

1. в разн. знач. обчи́стить, очи́стить;

а. паліто́ ад сне́гу — очи́стить (обчи́стить) пальто́ от сне́га;

а. я́блык — очи́стить (обчи́стить) я́блоко;

2. разг. (обокрасть) обчи́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)