жы́лісты, -ая, -ае.

1. З выпнутымі жыламі, вялікай колькасцю сухажылля.

Жылістае мяса.

2. Мускулісты, сухарлявы (пра чалавека, часткі яго цела).

Жылістыя рукі.

3. Дужы, вынослівы (разм.).

|| наз. жы́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́рыцца; зак.

1. Добра зварыцца ў выніку доўгай варкі.

2. Варыцца некаторы час.

Мяса праварылася тры гадзіны.

|| незак. права́рвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́каць, -і, ж.

1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.

2. Мяса без касцей.

Аддзяляць м. ад касцей.

3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў.

М. яблыка.

|| прым. мя́катны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мня́со ’мышцы’, ’мяса’ (Бес.), драг. мне́со ’тс’ (Лучыц-Федарэц, КЭС). Да мя́са (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабанінамяса кабана’ (ТСБМ), ’мяса маладога дзіка, увогуле мяса дзіка’ (Др.-Падб.), ’посная свініна’ (Янк. 2), ’свініна’ (Нар. словатв., Жыв. сл., Янк. 3.), кабанінка (Янк. 2, Янк. 3.). Рус. кабанинамяса дзіка’. Не выключана, што бел. і рус. — незалежныя ўтварэнні: ад кабан1 (гл.) і суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проду́кты (съестные припасы) праду́кты, -таў ед. нет;

мя́со-моло́чные проду́кты мя́са-мало́чныя праду́кты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мясакамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу і перапрацоўваюць атрыманую сыравіну (мяса).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Падсушваць на сонцы, ветры (мяса, рыбу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галаві́зна, ‑ы, ж.

Мяса з галавы жывёлы, рыбы як прадукт харчавання. Суп з галавізнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труся́ціна, ‑ы, ж.

Мяса труса. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)