завя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Падсушваючы на сонцы, паветры, зрабіць вяленым. Завяліць тытунь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., чаго.

Прыгатаваць шляхам вялення ў нейкай колькасці. Навяліць рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што.

Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным. Нясіліць стома рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перача́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Прычаліць нанава або да другога прычала. Перачаліць плыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Прымусіць зрабіць што‑н. супраць волі, жадання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго і без дап.

Разм. Прымусіць зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскіслі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Ачысціць метал, выдаліўшы з яго лішні кісларод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Змацаваць, злучыць чалам, канатам; звязаць. Счаліць плыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́смаліць 1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Абмазаць што‑н. смалою; прасмаліць. Высмаліць дно лодкі. Высмаліць шпалы.

вы́смаліць 2, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Знішчыць агнём, сонцам і пад.; выпаліць. Пажар высмаліў лес. Спёка высмаліла траву на паплавах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́галіць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н.; выбрыць.

|| незак. выго́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| зак., звар. вы́галіцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак. выго́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)