◎ Ку́мса ’вялікі кавалак хлеба’ (ТС), ’кукса’ (Мат. Гом.). Да кукса (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Курдава́лак ’цурбан, цурбалак’ (Нар. сл.). Кантамінацыя курда (гл.) і кавалак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плы́тка ’пласт сала, вялікі кавалак’ (ТС). Відаць, да плі́тка < пліта́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разо́к ’кавалак зямлі, поля і засценак’ (Бяльк.). Ад рэ́заць, рэз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зрэ́бніна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і зрэб’е (у 2 знач.). У куфэрку ляжалі тры пары бялізны, два ручнікі і кавалак зрэбніны на анучы, што адрэзала сястра Хімка ад .. сувою палатна. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кінуць.
2. у знач. прым. Выкінуты з-за непатрэбнасці. [Яфрэйтар] бачыў .. якісьці кавалак жалеза — ці то абломак абруча, ці то .. шына ад кінутага каляса. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лядзя́к, ледзяка, м.
1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка. Калёсы тарахцелі па нераста[л]ых ледзяках. Гартны. Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. Барадулін.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які вельмі змёрз ці мае халодны тэмперамент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сашчыпа́ць, ‑шчыплю, ‑шчыплеш, ‑шчыпле; зак.
1. што. Шчыпкамі сарваць, абарваць што‑н. Сашчыпаць клубні з карча. // Шчыплючы пакрыху, звесці на нішто. Сашчыпаць кавалак хлеба.
2. каго-што. Ушчыпнуць шмат разоў; пакрыць шчыпкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвярта́к, ‑вертака, м.
1. Уст. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля; дваццаць пяць капеек.
2. Надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны. Ды і што было рабіць дома на жвірыстым чацвертаку? Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прут, -а, М пру́це, мн. пруты́, -о́ў, м.
1. Тонкая палка без сучча.
Асінавы п.
2. Тонкі металічны стрыжань, кавалак дроту.
Жалезны п.
|| памянш. пруто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. і пру́цік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. прутко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.) і пруцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Прутковы каркас.
Пруцяная агароджа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)