варо́тцы, ‑аў; адз. няма.

1. Памянш. да вароты; невялікія вароты.

2. Уваход у двор пры варотах або пры браме; брамка, веснічкі. Тут пачуўся званок, бразнулі варотцы і з’явіўся збянтэжаны Уладзімір Кавальскі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыдо́ражня (прыдо́рожня) ’прыгуменне’ (лун., Нар. сл.). Суадносіцца з до́ражнікдвор для жывёлы’ (Шат.); даржні́к ’адроджанае месца, куды летам заганяюць статак’ (Варл.; ашм., Стан.), што магло б даць падставы рэканструяваць прасл. *dьržьnikъ ’месца, дзе (часова) утрымліваюць статак’ з нерэгулярным, але і не ўнікальным пераходам ‑ь‑ у спалучэнні з плаўным у галосны непярэдняга раду, параўн. шырока распаўсюджанае рус. дыял. доржа́ть ’трымаць, мець у руках і пад.’ (СРНГ, 8, 130). Аднак больш верагодна, што аснова слова з’яўляецца мадыфікаванай пад уплывам дарога літуанізмам dar̃žiñe ’адрына, гумно’, параўн. даржэ́ньдвор’, ад літ. daržas, лат. dārzs, латг. dāržes ’месца, дзе адпачывае свойская жывёла’ (Блесэ, SB, 12; Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мурава́ць, мурую, муруеш, муруе; незак., што.

Будаваць, складваць з каменю або цэглы, змацоўваючы цэментам, вапнай або глінай. Мураваць сцяну. Мураваць печ. □ У школьны двор, дзе муруюць новы будынак пад майстэрні, заязджае грузавік. Юрэвіч.

[Польск. murować, ад лац. murus — сцяна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паржаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які паржавеў; заржавелы. Алесь падаў дзве абоймы паржавелых крыху патронаў. Галавач. З паржавелай трубы, што выходзіла на двор у акенца і нечым нагадвала гармату, уранку і ўвечары віўся дым. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармаку́хня, ‑і; Р мн. ‑хань; ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне на ферме для прыгатавання корму жывёле і птушцы. Механізаваная кармакухня. □ Паблізу рачулкі размяшчаўся гаспадарцы двор — канюшня галоў на сорак, кароўнік і свінарнік, кармакухня. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добраўпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Навесці добры парадак, зрабіць зручным для карыстання. Добраўпарадкаваць вуліцы і плошчы горада. Добраўпарадкаваць парк. □ Райсавет вынес нават спецыяльную пастанову па .. прапанове [Расальчыхі]: знесці гаражы і добраўпарадкаваць двор. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запру́дзіць, ‑пруджу, ‑прудзіш, ‑прудзіць; зак., што.

1. Перагарадзіць запрудай, плацінай; загаціць. Запрудзіць раку.

2. перан. Разм. Запоўніць, перапоўніць сабой якую‑н. прастору. Пазбіраліся каля натоўпу і жанчыны з дзецьмі, запрудзілі ўвесь двор. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пруціцца, ‑пручуся, ‑пруцішся, ‑пруціцца; зак.

Разм.

1. Выпраміцца, напружыцца. Рыбіна выпруцілася і выскачыла з сеткі.

2. Груб. Памерці; здохнуць. — Найшла ў двор, каб ты выпруцілася, — крыкнула не сваім голасам на свінню дзяўчынка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Дробная птушка. Пташкі-ластаўкі ляталі То на двор, то са двара, Над гняздзечкамі снавалі І так міла шчабяталі, Як бы жычылі дабра. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля жылога або адміністрацыйнага будынка. Стася ўбачыла бацьку. Змрочны, як ноч, ён адчыніў акно і выглянуў на панадворак. Бажко. Праз момант старшыня з Адамам ішлі па калгасным панадворку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)