изъе́зженный

1. прич. аб’е́зджаны, вы́езджаны; з’е́зджаны, раз’е́зджаны, разбі́ты; см. изъе́здить;

2. в знач. прил. (ухабистый) з’е́зджаны;

изъе́зженная доро́га з’е́зджаная даро́га;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гла́дкий прям., перен. гла́дкі;

гла́дкая доро́га гла́дкая даро́га;

гла́дкая речь гла́дкая гаво́рка;

с него́ взя́тки гла́дки што з яго́ во́зьмеш;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́льний далёкі;

да́льний путь далёкі шлях;

да́льнее о́зеро далёкае во́зера;

без да́льних слов без лі́шніх слоў;

да́льняя доро́га да́льняя даро́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бо́льшы, больш, бале́й. Прасл. *bolьjь (м. р.), *botьši (ж. р.), *bolʼe (н. р.) роднаснае ст.-інд. bálīyan ’мацнейшы’, bálam ’сіла’, лац. dē‑bilis ’слабы’ і г. д. Падрабязна гл. Фасмер, 1, 191. Адсюль узнікае самастойны ўсх.-слав. прыметнік са значэннем ’вялікі’; бел. бальшы́, рус. большо́й (гл. Шанскі, 1, Б, 160). Ад гэтага апошняга ўтворана лексема бел. бальша́к (БРС, Сцяшк. МГ, Касп.), рус. больша́кдарога’ (спачатку ’вялікая дарога’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тор1дарога, след, пакінуты калёсамі’; ’кірунак дзейнасці; шлях’ (ТСБМ), ’праложаны шлях, сцежка’ (Нас.), ’санны след на снезе’ (маладз., Янк. Мат.), ’след, дарожка ад зубоў бараны’ (віл., Жыв. сл.), ’свае думкі, свой погляд’ (Сцяшк.), ’цвёрдая, укатаная дарога’ (Жд. 2), ’след ад колаў на цаліку’ (Барад.), ’чыгуначны пуць’ (беласт., Сл. ПЗБ), ’каляіна, след’ (паст., Сл. ПЗБ), ’дарога’ (брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. торъ ’шлях, дарога’, ’парадак’ (1585 г.; КГС). Укр. тор ’след, каляіна’, рус. дыял. тор ’утаптаная, уезджаная дарога’, польск. tor ’каляіна, пуць’, дыял. ’след’, чэш. дыял. tor ’утаптаная, уезджаная дарога’, ’след звера’, славен. tòr ’трэнне’, серб.-харв. то̑р ’загон для скаціны’, дыял. то̏р ’след; агароджа’, балг. тор ’угнаенне, гной’. З прасл. *torъ ’трэнне’, дыял. ’уезджаны шлях’, якое праз чаргаванне галосных звязана з *terti ’церці’. Супастаўляюць з лат. nuotars ’лука, зарослая кустоўем’, грэч. τορός ’пранізлівы, рэзкі; стромы’, ст.-інд. tāráḥ ’пранізлівы’, tā́raḥ ’тс’. (Фасмер, 4, 81; Брукнер, 574; Махэк₂, 648; ЕСУМ, 5, 602; Борысь, 638; Коген, Узвышша, 1929, 3, 96). Каламіец (Этимология–1984, 96) мяркуе, што назва ўзыходзіць да таго перыяду, калі грузы перамяшчаліся волакам, ад чаго на зямлі ад трэння заставаўся след.

Тор2 ’торф’ (Мат. Гом.; валож., Стан.). Да торф (гл.) з утратай не ўласцівага народнай мове гука ф. Малаверагодная сувязь з паўднёваславянскімі словамі, параўн. серб.-харв. тор ’конскі гной’, балг. тор ’угнаенне’ і інш.

Тор3 (торь) — пра торканне, сованне (Юрч. СНЛ). Магчыма, захаваны першасны імітатыў (гукаперайманне), параўн. другаснае ўскладненае суф. ‑к торьк — пра нечаканае з’яўленне, падаванне (мсцісл., Нар. лекс.), суадноснае з дзеясловам торкаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паблі́скваць, ‑ае; незак.

Блішчаць час ад часу, няярка адсвечваць. У далечыні .. паблісквала маланка, але навокал было ціха. Чарнышэвіч. Дарога падсохла, гулка звінела пад нагамі; у каляінах матава пабліскваў лёд. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расква́сіцца, ‑сіцца; зак.

Разм. Размокнуць ад залішняй вільгаці, стаць гразкім. Дні тры запар вісеў над пасёлкам сыры, цёплы туман, тачыў снег, і ён хутка чарнеў, асядаў; дарога зусім расквасілася. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухапу́цце, ‑я, н.

Разм. Суша, зямля, а таксама дарога па сушы. Унізе, на бязмежным чорным фоне зямлі разляглася агромністая прасціна Выганаўскага возера. Самалёт крыху збочвае ад яго на сухапуцце. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́мны, -ая, -ае.

1. Які адчувае сум, смутак; маркотны, а таксама які выражае сум, смутак.

С. чалавек.

Сумныя вочы.

Мне сумназнач. вык.).

2. Які мае ў сабе штон. сумнае, поўны суму.

Сумнае апавяданне.

У казцы многа сумнага (наз.).

3. Які выклікае, наводзіць сум, смутак.

Сумная дарога.

|| наз. су́мнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обра́тный адваро́тны; зваро́тны;

обра́тный путь даро́га наза́д, зваро́тная даро́га;

обра́тная сторона́ адваро́тны бо́к;

обра́тный смысл адваро́тны сэнс;

обра́тный биле́т ж.-д. зваро́тны біле́т, біле́т для прае́зду туды́ і наза́д;

обра́тная пропо́рция, обра́тная величина́ мат. адваро́тная прапо́рцыя, адваро́тная велічыня́;

обра́тная си́ла закона юр. зваро́тная сі́ла зако́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)