рыфмо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Сістэма, парадак чаргавання рыфм у вершы, характар рыфм. Байка [Багушэвіча] складаецца з чатырохрадковых строф з перакрыжаванай рыфмоўкай. Казека. Аналіз рыфмоўкі ў Багдановіча, кампазіцыйных форм страфы паказвае, як шырока выкарыстоўваў паэт жанравыя мажлівасці лірычнага верша. Лойка. Даволі значныя дасягненні Цёткі і ў галіне рыфмоўкі. Грынчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэарэ́ма, ‑ы, ж.

Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам. Тэарэма Піфагора. □ Так здарылася, што якраз назаўтра настаўнік матэматыкі, Ілья Мікалаевіч, выклікаў Аліка да дошкі даказаць адну нейкую даволі складаную тэарэму. Краўчанка. [Баўтрукоў:] — Я думаю, што ўсе, хто тут ёсць, хоць трохі, але ведаюць з геаметрыі спосаб доказу тэарэм, які завецца спосабам ад адваротнага. Савіцкі.

[Грэч. theōrēma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́ша, ‑ы, ж.

1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня. Зямля здаецца лёгкай, бязваж[к]ай, яна ўся дыхае цішай, спакоем. Лынькоў. У ранішняй цішы даволі доўга быў чуваць гул матора. Шчарбатаў.

2. Ціхая, бязветраная пагода. Ветру не было, і ў начной цішы можна было чуць, як плешчацца аб карэнні прыбярэжных дрэў вада ў рэчцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёгма (ляжаць), ле́гма, лі́гма, логма, ле́жма ’лежачы’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр. легма, лігма, лежма, лежмом, лезьма (лежати), рус. лёгма лежать, польск. люблінск. legma leżeć, славен. lę̑goma. Да легчы, ляжаць < legti (Слаўскі, 4, 117). Суфікс ‑ъma т. скл. даволі часта ў бел. гаворках утварае падобныя прыслоўі з інфінітывам: крычма крычаць, бегма бегчы, драг. прісьма просэ́тэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хапі́ць, хаплю́, хо́піш, хо́піць; хо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што, чаго і без дап. Выпіць; хутка праглынуць што-н. (разм.).

Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі (прыказка).

3. перан., чаго. Перажыць, перанесці што-н. цяжкае, непрыемнае (разм.).

Х. гора.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду; разм.).

Марозік хапіў зямлю.

5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях і пад. (разм.).

Во куды хапіў!

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Раптоўна і моцна забалець (разм.).

Жывот хапіў.

7. безас., чаго. Быць дастатковым.

Яды хапіла ўсім.

8. хо́піць, з інф. або без дап. Дастаткова, даволі (разм.).

Х. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вучані́ца ’школьніца’ (Гарэц., Байк., Некр., КТС), ст.-бел. ученица (з XVII ст.; Гіст. лекс.), укр. учени́ця, рус. учени́ца, польск. uczennica (з неарганічным падваеннем, гл. Брукнер, 593), чэш., славац. učnice, učnica. Можа разглядацца як вытворнае ад вучанік (гл.) або самастойнае ўтварэнне ад ву́чаны (*uč‑ьnъ), аднак даволі позняя фіксацыя ў пісьмовых помніках не выключае запазычання, магчыма, з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісцяў і сцябла якой атрымліваюць тытунь. — Палікарпаўна! — звярнуўся .. [Захар Іванавіч] да звеннявой па махорцы ў брыгадзе Варывончыка, ужо даволі пажылой жанчыны. Кулакоўскі.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку, прыгатаваны з лісцяў і сцябла гэтай расліны. Мікалай дастаў з кішэні пачак махоркі і пачаў круціць папяросу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пападрыва́цца 1, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Падарвацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Дыверсанты пападрываліся на мінах. □ Мужчыны паднялі станок. Паднялі даволі лёгка... — Не былі б то мужчыны, — шаптала Алаіза, ідучы за імі. — А мы з Таццянаю ледзь не пападрываліся. Арабей.

пападрыва́цца 2, ‑аюцца; зак.

Разм. Падрыцца куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрэ́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.). Спрэчныя пытанні. □ Кніга С. Русака, .. нягледзячы на спрэчныя мясціны, дае даволі поўнае ўяўленне пра творчасць А. Кулакоўскага. «Полымя».

2. Які з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.). Хто хутчэй засяваў свой участак — за тым і заставаліся гэтыя спрэчныя дзве баразны. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хмылі́цца, хмылюся, хмылішся, хмыліцца; незак.

1. Хітра, злосна ўхмыляцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Касавурыць вочы, прыціскаць вушы (пра коней). Пачуўшы Андрэя, [коні] сталі хмыліцца і круціцца ў праварынах — не падыходзь... Пташнікаў. Дэраш — так звалі мы [каня] — даволі-такі сцёр зубы, часта наравіўся, хмыліўся не толькі на чужых, а і на мяне самога. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)