абу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Давесці да абурэння; выклікаць незадавальненне, гнеў. Аднойчы.. [Карніцкага] асабліва абурыла работа Кандрата Сенькі, якому ён даручыў устаноўку слупоў для электралініі. Паслядовіч.
абуры́ць, ‑ру́, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Абваліць, абрушыць. Абурыць склеп.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збэ́сціць, збэшчу, збэсціш, збэсціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Груба аблаяць, зняважыць. Славіку, відаць, здалося, што ён і напраўду ўтаптаў свайго саперніка ў гразь — спалохаў, зняважыў, збэсціў. Шамякін.
2. Неакуратным карыстаннем давесці да непрыгоднасці (пра вопратку). Збэсціць сукенку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Атынкаваць усё, многае. Ну, а цяпер хацелася б давесці ўсё да ладу ў хаце — і патынкаваць, і пафарбаваць як след. Палтаран.
2. і без дап. Тынкаваць некаторы час. Патынкаваць з гадзіну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́скід, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. раскідваць, раскіда́ць — раскі́даць (у 1 знач.).
2. Стан паводле дзеясл. раскідвацца, раскіда́цца — раскі́дацца (у 1 знач.). Цёмныя мужыкі, — кажа сын, — адно могуць давесці ўсё да зруйнавання, да роскіду. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Праездзіць на чым‑н. да якога‑н. часу. Даездзіў на машыне да вясны, а потым перасеў на трактар.
2. каго-што. Працяглай, частай яздой давесці да непрыгоднасці. Зусім даездзіў калёсы, // Заездзіць. Даездзілі каня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даскака́цца, ‑скачуся, ‑скачашся, ‑скачацца; зак.
Разм. Скачучы, давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. // перан. Легкадумнымі, ганебнымі паводзінамі наклікаць на сябе непрыемнасці, бяду. Майбарада хутка праверыў кішэні забітых, забраў у Гопкеля нейкія паперы, агідліва паморшчыўся. — Даскакаўся, сукін сын. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Даказа́ць ’даказаць, давесці’, ’дагаварыць’. З аналагічнымі значэннямі гэты дзеяслоў адзначаецца і ў іншых слав. мовах. Параўн. рус. доказа́ть ’даказаць, давесці’, дыял. доказа́ть ’дагаварыць, паведаміць аб чым-н.; вытлумачыць і г. д.’, укр. доказа́ти ’дагаварыць, папракнуць, абвінаваціць і да т. п.’, чэш. dokázati ’даказаць, пацвердзіць, дабіцца; дагаварыць; выканаць, зрабіць і г. д.’, славац. dokázať ’даказаць, выканаць, зрабіць’, балг. дока́жа ’дагаварыць; даказаць’, макед. докаже ’даказаць; дагаварыць’, серб.-харв. дока́зати ’растлумачыць; данесці, выдаць; пераканаць і г. д.’ Лічыцца прасл. утварэннем: *dokazati (з прэфіксам *do‑ ад дзеяслова *kazati ’даказваць, гаварыць’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 57–58; Фасмер, 2, 159; Брукнер, 223; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перама́рчыць ’выдаткаваць без разліку’, ’замучыць, давесці да згубы; сапсаваць’ (Ян.), pieramarczyć (hroszy) ’схаваць, перахаваць (каб не маглі знайсці)’ (Арх. Федар.). З польск. дыял. przemarcyć ’выменяць на што-небудзь’, якое з ням. markten ’таргавацца’, ’гандляваць’ (Варш. сл., 5), або да маро́чыць ’дурыць, абманваць’, гл. маро́ка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скілу́ндзі ‘скручаны здор у форме рулета’ (ігн., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ. дыял. skelúndzis, літар. skilándis ‘страўнік, напханы мясам’ (там жа), запазычана ў старабеларускую мову з літоўскай (1506 г., Булыка, Лекс. запазыч., 119); меркаванні пра польскае пасрэдніцтва (Анікін, Опыт, 280) цяжка давесці. Гл. таксама шкілундзя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
1. Змучыць, знясіліць цяжкай працай, жорсткім абыходжаннем і пад.; змардаваць. Замардавалі дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе. Чарнышэвіч.
2. Катаваннямі давесці да смерці; замучыць. Замардавалі Браніславу, замуравалі ў камян[я]х. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)