указа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўказання на што‑н. або чаго‑н. Да [горада] былі скіраваны ўсе ўказальныя знакі франтавых дарог. Грамовіч.

2. У граматыцы — які выражае ўказанне на прадмет. Указальны займеннік. Указальная часціца.

•••

Указальны палец — другі палец на руцэ паміж вялікім і сярэднім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ме́злева ’аброк натурай’ (Нар. Гом.), мезлява ’падатак у Вялікім княстве Літоўскім у выглядзе скаціны, птушак, яек’, ’від абавязковай працы’ (Ябл., Вяржбоўскі, дыс.; Брукнер, Litwa), ст.-бел. мезлева, мезлива ’падатак за быдла’ (XV ст.). Балтызм. Параўн. літ. mẽzliava ’падатак, складчына’, лат. mezlava ’падатак’ (Карскі, Труды, 390; Булыка, Лекс. запазыч., 85; Лаўчутэ, Балтизмы, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паса́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У 10—18 стст. гандлёва-рамесніцкая частка горада, звычайна па-за гарадской сцяной, у Кіеўскай Русі, Вялікім Княстве Літоўскім, Расійскай дзяржаве.

У горадзе Полацку было шэсць пасадаў.

2. Прыгарад, прадмесце (уст.).

3. У вясельным абрадзе: месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзяць нявесту, часам і жаніха.

|| прым. паса́дскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Пасадскія людзі (рамеснікі і гандляры ў гарадах Старажытнай Русі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́цны, -ая, -ае.

1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.

М. лёд.

М. арэх.

2. Здаровы, дужы.

М. арганізм.

3. Устойлівы, трывалы.

Моцныя сувязі.

Моцная дружба.

4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.

М. сон.

Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.

5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.

М. раствор.

6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).

М. гаспадар.

7. перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.

М. вучань.

Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.

|| наз. мо́цнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́бруч: жарт. пры́бруч легчы ’легчы на жывот’ (Марц.). Да бру́ха або бру́х (гл.), што, відаць, аднолькава магчыма. Сюды ж метафарычнае ўтварэнне прыбру́шыцца ’дарвацца; з прагнасцю есці або піць’ (жлоб., Нар. словатв.). Параўн. рус. дыял. прибрю́хий ’з вялікім жыватом, пузам’, прибрю́шистый ’тс’, прибрю́шие ’вялікі жывот, пуза’, укр. при́брюш ’каханак’, адносна апошняга гл. ЕСУМ, 4, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пака́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. паказаць (у 1, 5 знач.).

2. Тэатралізаванае выступленне; спектакль. Справаздачны сход у калгасе.. закончыўся вялікім наказам самадзейнасці калгаснай моладзі. «Звязда». Гамяльчане з цікавасцю прагледзелі эстрадна-музычны наказ «Вас гэта не турбуе?» «ЛіМ».

•••

На паказ — для агляду, на людскія вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і г. д.). Оперны артыст. Артыст эстрады. Цыркавы артыст. Народны артыст рэспублікі.

2. перан. Разм. Той, хто валодае вялікім майстэрства ў якой‑н. галіне, таленавіта робіць што‑н. Артыст сваёй справы.

[Фр. artiste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшпі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшпіліць.

2. у знач. прым. З незашпіленымі гузікамі; з разведзенымі краямі (пра адзенне). Паперадзе з вялікім пісталетам у руцэ ішоў бабруйскі камісар у расшпіленай скуранцы. Грахоўскі. Барада схавалася ў расшпілены каўнер гімнасцёркі, а рукі перакрыжаваліся на грудзях. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спёрты 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сперці ​1.

•••

Спёрты мат — у шахматнай гульні — мат, пры якім уласныя фігуры не дазваляюць каралю заняць бяспечнае поле.

спёрты 2, ‑ая, ‑ае.

Душны, нясвежы (пра паветра). У вялікім класным пакоі, адведзеным пад каравулку, ударыла ў нос спёртым паветрам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́льства, ‑а, н.

Уменне, спрыт, здольнасць рабіць што‑н. з вялікім майстэрствам. Умельства рук, душы натхненне ў працу ўкладвае мастак. Бялевіч. [Ніне] стала нават крыху страшнавата: хутка давядзецца самой аперыраваць, а ў яе няма такога ўмельства, якое мае Антон Сямёнавіч. Шахавец. Умельствам кухара ганарыўся сам князь. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)