нязго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Адсутнасць адзінства ў думках, поглядах. З чалавекам вельмі блізкім заўсёды паводзіш сябе прасцей і не баішся, што ён можа пакрыўдзіцца за нязгоду з яго думкай, за папрок, заўвагу, крытыку. Шамякін. — Скажу вам,.. што нават і ў закаханых ідзе не ўсё гладка, бываюць і нязгоды і сутыкненні. М. Ткачоў. // Адмоўны адказ на што‑н.; адмаўленне. Дзяўчына з выразам нязгоды пакруціла галавой, але ўсё ж пачала абвязваць нагу белай анучкай. Быкаў.

2. Разлад, сварка. [Камандзір] рабіў усё, што толькі мог, каб не даць разгарэцца нязгодзе паміж коннікамі і пяхотай. Брыль. Згода будуе, нязгода руйнуе. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

афарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы; Р мн. ‑бовак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. афарбаваць (у 1 знач.).

2. Колер, адценне колеру чаго‑н. Невялікая руская печ зіхацела белай мелавой афарбоўкай. Паслядовіч. Зялёнае.. жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.

3. перан. Асаблівы сэнс, выразнае адценне чаго‑н. Эмацыянальная афарбоўка верша. □ Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая.. выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент. Колас.

•••

Ахоўная афарбоўка — афарбоўка жывёл, якая робіць іх малапрыкметнымі ў натуральных умовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

столь, ‑і, ж.

1. Верхняе ўнутранае пакрыццё памяшкання, процілеглае падлозе. Сцены гладка склютаваны, Стрэхі з бляхі белай, Столь, падлога габляваны, Вокны ў сажань цэлы. Купала. Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем. Мележ.

2. Паверхня гэтага пакрыцця з боку гары. Родзька праворна ўзбіраецца на столь, дзе пад чарапічным дахам ззяе электрычная лямпачка: здагадлівы старшыня паклапаціўся, каб працаваць .. было светла. Даніленка. Раніца ў нашым пакоі пачыналася грукам і стукам на столі. Новікаў.

•••

Пад столь — вельмі высокі. [Дзядзька Павел:] — Расці, нябожа, вялікі, каб, пакуль я прыйду з вайны, ты быў пад столь ужо. Сабаленка.

Пляваць у столь гл. пляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навако́лле, ‑я, н.

1. Мясцовасць, якая прылягае, прымыкае да чаго‑н. Наваколле горада. Наваколле лесу. □ Ціхая, рахманая Свіслач калі-нікалі бурна разлівалася вясной і затапляла ўсё наваколле. Новікаў. Дырэктар здзівіўся, што я так ведаю наваколле далёкай Пятроўкі. Шамякін.

2. Тое, што знаходзіцца навокал каго‑, чаго‑н., акаляючая прастора. З паравоза белай птушкай выпырхнула воблачка пары, і адразу ж над наваколлем залунаў басісты гудок. Васілёнак. Ракеты адна за адной ўзляталі ў неба, асвятляючы наваколле бледным святлом. Сіняўскі.

3. перан. Акружаючае асяроддзе. Лявон з маленства цягу меў да тэхнікі, і ў наваколлі.. ён славу дзівака займеў. Гаўрусёў. Аб магутнай сіле Яўхіма ў наваколлі складаліся казкі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́рскі, ‑аў; адз. пырска, ‑і, ДМ пырсцы, ж.

Кроплі вадкасці, якія разлятаюцца ад удару, усплёску і пад. Вунь — пляснуў шчупак па вадзе, Аж пырскі наўкруг паляцелі. Бялевіч. Бочка на драбінах кідалася і аблівалася пырскамі. Лобан. // Дробныя часцінкі чаго‑н., што разлятаецца ў розныя бакі. Конь ахвотна бег з паднятай галавою, і снег з-пад капытоў разлятаўся ў бакі пырскамі камячкоў. Пестрак. Спалохана войкае шкло, танюткімі пырскамі рассыпаўшыся па падлозе. Скрыган. // перан. Пра рассеяныя прамяні святла. Сонца заходзіла, распырскваючы чырвона-медзяныя пырскі па траве, па белай кары маладых бярозак. Мурашка. Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плюшч1 ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’ (ТСБМ; гродз., Кіс.), укр. плющ, зах.-укр. блюгц, рус. плющ ’тс’, кур. плющ ’блюшчык, расходнік, Glechoma hederacea L.’, бел. гродз. плюшчык ’тс’, польск. bluszcz ’плюшч і інш. расліны’, палаб. рГаші © н.-луж. blušč, blyšč, blišč, в.-луж. blysć, ст.-чэш. bľušč (чэш. дыял. у выразах: je jag blušč ’мізэрны’, biedy jak blušč ’бледны’), славен. bljušč, серб. дыял. іььушт, ц.-слав. блюшть. Прасл. *Ыʼшсь ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’, якое пазней у розных слав. мовах перайшло на назвы іншых, падобных да плюшча раслін. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш імаверна можна гаварыць аб сувязі з *blʼbvati ’бляваць’: спажытыя ягады плюшча выклікаюць ваніты (Машынскі, Pierw., 64; SP, 1, 279; Фасмер, 3, 290–291).

Плюшч2 ’вадзяны пузыр на целе’ (Нас.). Параўн. рус. бранск. плющ ’прышчы’, балг. плюска ’пухір’, серб.-харв. pljuske ’сып, экзема’. Да прасл. *plfusk‑jь < pi1 m kai і > плюскаць j (гл.), лат. pluzganas ’перхаць’, літ. bluozgai4 bliizgana ’тс’. Аналагічна літ. gebinė ’плюшч, Hedera helix’ і gebenė, gebine ’высыпка, экзема’, giabine ’від белай высыпкі на скуры’ (Праабражэнскі, 2, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарано́ўка ’вялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі, звычайна фабрычнай работы’ (Бел. нар. адзенне, Сцяшк. Сл.; слуц., Нар. словатв.; Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’вялікая квяцістая хустка з махрамі’ (Жд. 2), ’вялікая квяцістая хустка ядвабнай работы’ (Паўл.), тарно́вка, тэрно́вка ’шарсцяная хустка ў кветкі’ (Сл. Брэс.), тарыну́ка ’невялікая хустка з воўны’ (навагр., З нар. сл.), церно́ўка ’шаліноўка’ (ТС), тарыно́ўка, терыну́ўка, терно́ўка, таріно́ўка, тарно́ўка, церно́ўка ’шарсцяная хустка са шлякам’ (Лекс. Бел. Палесся). Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. Звычайна звязваюць з імем французскага ўладальніка мануфактуры Тарно (Ternaux), адкуль ням. Ternauxwelle, рус. терно́ ’тонкая тканіна з шэрсці казы, кашамір’ (Фасмер, 4, 49; ЕСУМ, 5, 556). На ўтварэнне “поўнагалосных” форм і асабліва формы тарнатоўка (гл.), магло паўплываць збліжэнне са ст.-бел. тарантова́тый ’у яблыкі (конь)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 124), таранта́выйбелай масці з чорнымі або гнядымі плямамі’ (1565 г., КГС), што з польск. tarantowy ’стракаты, белы, з чорнымі плямамі’ (першапачаткова пра масць), параўн. укр. таранова́тий, таранкува́тий ’плямісты, стракаты, белы, з чорнымі або іншага колеру плямамі’, адносна паходжання якіх гл. Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 519.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём. Танк. З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць. Колас.

2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе... Глебка. // Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе. Шчарбатаў. // Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко. Самуйлёнак. Бурная была тая размова бацькі з сынам. Жычка.

3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавіна, ‑ы, ж.

1. Вонкавае шкілетнае ўтварэнне беспазваночных жывёл у выглядзе вітай, авальнай або створкавай каробкі. Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Упадзе пясчынка хоць адна, — Жэмчугам патроху робіцца яна! Багдановіч.

2. Назва розных прадметаў, якія сваім знешнім выглядам, формай нагадваюць ракавіну (у 1 знач.). У ракавіне летняй сцэны парку пачалі збірацца музыканты з трубамі. Сабаленка. / Пра некаторыя органы і часткі цела такой формы. Вушная ракавіна. Насавая ракавіна. Ракавіна капыта.

3. Кухоннае або туалетнае прыстасаванне ў выглядзе міскі са злівам пад водаправодным кранам. Тут, у кухні, .. [жанчына] адкрывае кран над белай ракавінай умывальніка. Мікуліч.

4. Спец. Пустата ў метале, бетоне, гіпсе і пад., утвораная пры пераходзе рэчыва з вадкага стану ў цвёрды. Усадачная ракавіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чахо́л, ‑хла, м.

1. Покрыўка з тканіны ці якога‑н. іншага матэрыялу, зробленая па форме якога‑н. прадмета для захавання яго ад псавання, забруджвання і пад. [Салдат] дастаў з чахла рыдлёўку і пачаў расчышчаць крынічку, што выбівалася з-пад зямлі ля старой алешыны на лужку. Хомчанка. Свіст ветру за дзвярамі, хлопанне чахла па гармаце вярталі мяне да рэчаіснасці. Шамякін. // Пра што‑н., падобнае па такую покрыўку па форме і прызначэнню. Кожны з карэньчыкаў знаходзіцца ў асобым чахле, які ўтвараецца з пяску, склеенага сокам расліны. Гавеман.

2. Падкладка лёгкай празрыстай жаночай сукенкі з больш шчыльнай тканіны. Гэта ўсё ж было шчасце. Шчасце першага «дарослага» валю, шчасце першай «дарослай» бальнай сукенкі, белай, у амаль белым, толькі трохі блакітным карункавым чахле. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)