Пунсовай і Белай ружы вайна 3/222; 8/628

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Граф Суліма з Белай Русі, гл. Савіч-Заблоцкі В. К.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сацыялістычная партыя Белай Русі

т. 14, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУНСО́ВАЙ І БЕ́ЛАЙ РУ́ЖЫ ВАЙНА,

барацьба за трон ў Англіі ў 1455—85 паміж двума адгалінаваннямі каралеўскай дынастыі Плантагенетаў: Ланкастэрамі (у гербе пунсовая ружа) і Йоркамі (у гербе белая ружа). Йоркаў падтрымлівалі новадваранскія элементы, лонданскае купецтва і больш развітыя паўд.-ўсх. раёны краіны; апорай Ланкастэраў былі феад. групоўкі пераважна на Пн і З. Незадаволены засіллем ланкастэрцаў герцаг Рычард Йоркскі 21.5.1455 у бітве пры Сент-Олбансе разбіў іх войскі і стаў пратэктарам (правіцелем) пры псіхічнахворым Генрыху VI (гл. Генрых, англ. каралі). У 1459 Ланкастэры аднавілі сваю ўладу. У 1460 йаркісты на чале з графам Уорвікам увайшлі ў Лондан. Рычард Йоркскі заявіў свае правы на трон, аднак 30.12.1460 у бітве пры Уэйкфілдзе быў забіты. Яго сын Эдуард у бітве пры Тоўтане 29.4.1461 разграміў ланкастэрцаў і 28.6.1461 каранаваўся як Эдуард IV. Яго спробы праводзіць самастойную палітыку прывялі да сутыкнення з Уорвікам. У вер. 1470 войскі Уорвіка аднавілі на троне Генрыха VI. Эдуарда IV падтрымаў герцаг Бургундскі. 14.4.1471 у бітве пры Барнеце і 4.5.1471 у бітве пры Цьюксберы ланкастэрцы пацярпелі паражэнне, забіты Уорвік і сын Генрыха VI прынц Уэльскі Эдуард. 21.5.1471 у Таўэры забіты Генрых VI. Пасля смерці Эдуарда IV у 1483 трон перайшоў да яго 12-гадовага сына Эдуарда V. Аднак уладу захапіў яго дзядзька герцаг Глостэр, які 6.7.1483 каранаваўся як Рычард III. Эдуард V і яго брат герцаг Йоркскі былі забіты ў Таўэры. Ланкастэрцы і частка йаркістаў аб’ядналіся і выступілі супраць Рычарда III; 22.8.1485 у бітве каля Босварта ён загінуў. Гэта бітва завяршыла вайну, у якой загінула чвэрць насельніцтва Англіі. Трон перайшоў да далёкага родзіча Ланкастэраў Генрыха VII, які паклаў пачатак дынастыі Цюдараў.

Літ.:

Штокмар В.В. История Англии в средние века. Л., 1973;

Гриффитс Р.А., Томас Р. Становление династии Тюдоров: Пер. с англ. Ростов н/Д., 1997.

Дз.​М.​Чаркасаў.

т. 13, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бе́лая

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Бе́лая
Р. Бе́лай
Д. Бе́лай
В. Бе́лую
Т. Бе́лай
Бе́лаю
М. Бе́лай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бе́лы бе́лая бе́лае бе́лыя
Р. бе́лага бе́лай
бе́лае
бе́лага бе́лых
Д. бе́ламу бе́лай бе́ламу бе́лым
В. бе́лы (неадуш.)
бе́лага (адуш.)
бе́лую бе́лае бе́лыя (неадуш.)
бе́лых (адуш.)
Т. бе́лым бе́лай
бе́лаю
бе́лым бе́лымі
М. бе́лым бе́лай бе́лым бе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

белабаро́ды, -ая, -ае.

З белай барадой.

Б. дзед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белагры́вы, -ая, -ае.

З белай грывай.

Белагрывыя коні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́мна-бе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ды́мна-бе́лы ды́мна-бе́лая ды́мна-бе́лае ды́мна-бе́лыя
Р. ды́мна-бе́лага ды́мна-бе́лай
ды́мна-бе́лае
ды́мна-бе́лага ды́мна-бе́лых
Д. ды́мна-бе́ламу ды́мна-бе́лай ды́мна-бе́ламу ды́мна-бе́лым
В. ды́мна-бе́лы (неадуш.)
ды́мна-бе́лага (адуш.)
ды́мна-бе́лую ды́мна-бе́лае ды́мна-бе́лыя (неадуш.)
ды́мна-бе́лых (адуш.)
Т. ды́мна-бе́лым ды́мна-бе́лай
ды́мна-бе́лаю
ды́мна-бе́лым ды́мна-бе́лымі
М. ды́мна-бе́лым ды́мна-бе́лай ды́мна-бе́лым ды́мна-бе́лых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жамчу́жна-бе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жамчу́жна-бе́лы жамчу́жна-бе́лая жамчу́жна-бе́лае жамчу́жна-бе́лыя
Р. жамчу́жна-бе́лага жамчу́жна-бе́лай
жамчу́жна-бе́лае
жамчу́жна-бе́лага жамчу́жна-бе́лых
Д. жамчу́жна-бе́ламу жамчу́жна-бе́лай жамчу́жна-бе́ламу жамчу́жна-бе́лым
В. жамчу́жна-бе́лы (неадуш.)
жамчу́жна-бе́лага (адуш.)
жамчу́жна-бе́лую жамчу́жна-бе́лае жамчу́жна-бе́лыя (неадуш.)
жамчу́жна-бе́лых (адуш.)
Т. жамчу́жна-бе́лым жамчу́жна-бе́лай
жамчу́жна-бе́лаю
жамчу́жна-бе́лым жамчу́жна-бе́лымі
М. жамчу́жна-бе́лым жамчу́жна-бе́лай жамчу́жна-бе́лым жамчу́жна-бе́лых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)