Белаглова ’жанчына наогул’ (Нас.). Запазычанне з польск. białogłowa ’тс’ (да польск. слова гл. Зяленін, Табу, 1, 131; Фасмер, 1, 148). Параўн. яшчэ рус. белоголо́вка ’баба, жанчына’. Гэтыя словы, магчыма, табуістычныя ўтварэнні (Зяленін, Фасмер, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лька ’болька, рана’ (Бяльк., Шат., Касп., Нас. і інш.). Утварэнне ад bolěti (гл. бале́ць). Гэта слова, відавочна, праславянскае і мае адпаведнасці ў кашуб., балг., серб.-харв., мак. мовах. Падрабязна Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 92–93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ксімум ’найбольшая велічыня, колькасць чаго-небудзь’, ’самае большае’, ’максімальны’ (ТСБМ) — еўрапейскае інтэрнацыянальнае слова, якое ўзыходзіць да лац. maximum ’найбольшае’ < mag(i)s‑im‑, звязана з грэч. μέγας ’вялікі’, ст.-інд. mahánt, авест. mazant‑ ’вялікі, магутны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нагалабоску, наголобо́ску, наголобу́зку ’набасанож, на голую нагу’ (ТС), наголобі́ску ’тс’ (пінск., Нар. лекс.), наголобу́скы, наголобу́ську ’тс’ (столін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Складанае слова, відаць, вынік кантамінацыі выразаў на голую ногу і на босую ногу ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́тла ’бярлога’ (Сержп. Грам.), ’род’ (Сержп. Ск.). Магчыма, да каціцца (гл.). Тады kot‑lo < kotiti, як maslo < mazati. Ваян (RÉS, 13, 251) бачыў у рус. кодло тое ж вытворнае слова. Параўн. кодла (гл.), котлішча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдуле́йка ’фанабэрысты’ (Сцяшк.). Магчыма, да аб‑ду‑лейка < абдулы ’апухлы’ (Бяльк.). Параўн. абдувацца ’пухнуць’ (Бяльк.). Суфіксацыя (‑ейка) характэрна для балтыйскага арэала. Не выключана таксама непасрэднае запазычанне гэтага гродзенскага слова з літоўскага. Параўн. літ. apdùjelis ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аго́н ’хвост’, ст.-бел. окгон (канец XVI ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-польск. ogon ’тс’. Параўн. ст.-бел. оганка ’веер’, ст.-польск. oganka (Булыка, Запазыч.). Унутраная структура слова агон (< о‑gоnъ да ženǫ, gъnati). Гл. абганяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жбурыць ’моцна біць’ (лельч., Нар. лекс., 240), жбурну́ць ’кінуць вобземлю’ (клец., Жыв. сл., 180). Рус. дыял. жбурлять ’кідаць’, укр. дыял. жбу́рити, жбурнути, жбурляти ’кінуць, кідаць’. Эмацыянальна-экспрэсіўнае азванчэнне пачатку слова, прадстаўленага ў шпурнуць, шпурляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералі́нка ’вышыўка’ (акц., Мат. Гом.), параўн. рус. сіб. перели́на ’шырокі каўнер да плеч на сукенцы; верхняя частка кашулі, сукенкі; вышытая верхняя частка фартуха’. З рус. пелери́на ’палярына’, пачатак слова збліжаны да пере‑, бел. пера- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуры́ны ’чорныя парэчкі’ (пін., Шатал.). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); паводле меркаванняў, крыніцай паслужыла слова тыпу літ. puríena ’расліна мокрых лугоў’, звычайна ’лотаць’, што патрабуе дадатковых тлумачэнняў. Магчыма, звязана з папярэднім словам (гл.), параўн. пурышка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)