бялі́цца, бялюся, белішся, беліцца; незак.
1. Пакрываць сабе твар бяліламі (у 2 знач.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца белым пад уздзеяннем спецыяльнай апрацоўкі; адбельвацца. Ды беляцца на беразе ракі.. Палотны зрэбныя і ручнікі. Танк.
3. Зал. да бяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дрыгва́, ‑ы, ж.
Топкае балота, багністае месца. Тут асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі. Чорны. Бывала, збочыць крыху танк з дарогі — і праваліцца ў дрыгву так глыбока, што да яго немагчыма і дакапацца. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо,
Разм. Усечаная форма слова «можа» (у 2, 3 знач.). У жылістых, учэпістых руках старога ўгадвалася немалая сіла, якую не здолеў, ды мо і не здолее зламаць час. Васілёнак. Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзверы? Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажы́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад нажыць.
2. у знач. прым. Набыты паступова. Нажытае багацце. Нажыты вопыт.
3. у знач. наз. нажы́тае, ‑ага, н. Тое, што нажыта, набыта; нажытак. Нажытае нялёгка пакідаць На здзек і глум раз’юшанай арды. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрабу́дны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі моцны, беспрабудны (пра сон). Напрацаваўшыся за дзень каля малатарні, гаспадар спаў непрабудным сном. Пальчэўскі. Гэта быў час, калі ўвесь горад спаў непрабудным сном. Шыловіч. / у перан. ужыв. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Аднакр. да скакаць (у 1, 5 і 8 знач.).
2. да каго-чаго. Падскочыць, хутка падысці. Скочыў да цара Музыка... Танк. Мама скочыла да майго ложка, згрэбла мяне соннага і дрыготка прашаптала: — Блакада, сынок... «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплю́шчыць 1, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Заплюшчыць (вочы, павекі). Толькі сплюшчу вочы гарачыя, — Паплывуць вобразы, як вандроўныя хмары. Танк.
сплю́шчыць 2, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Сціснуўшы, зрабіць пляскатым. Вядро ляжала ў кузаве, і Сцяпан сплюшчыў яго кляновымі чуркамі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азва́цца, азавуся, азавешся, азавецца; азавёмся, азавяцеся; зак.
Разм. Тое, што і абазвацца. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям’ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю. Ніхто не азваўся. Танк. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх і сціхне, залезшы ў будку. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агаро́джа, ‑ы, ж.
Плот, тын, сцяна і пад. вакол чаго‑н. Старыя ліпы і бярозы.., нібы верныя вартаўнікі, стаялі наўкола жалезнай агароджы. Чарот. Перад вокнамі, за нізкай агароджай, цвілі вяргіні. Чорны. Таму маўзалей, агароджу, Каб вечна тут вёсны цвілі, Вянкамі народ упрыгожыў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́тні, ‑яя, ‑яе.
1. Уласцівы брату (у 1 знач.), родны. Братняя любоў да сястры.
2. Таварыскі, сяброўскі. Мы — беларусы з братняю Руссю Разам шукалі к шчасцю дарог. Клімковіч. Колькі ёсць поглядаў свежых, Братніх працягнутых рук. Танк.
3. Тое, што і братаў. Братнія дзеці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)