Кадры́лятанец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца’ (БРС, ТСБМ; іўеў., Сцяшк.; Янк. 3.), кадрыль ’тс’ (беш., Касп.), кадры ’тс’ (Сцяц.), кадраль ’тс’ (Жд. 3), кадрель ’тс’ (Бяльк.), кадрэля ’тс’ (Шат.). Запазычана з рус. кадрильтанец у чатыры пары’, відаць, праз гарадское асяроддзе, адносна распаўсюджання слова ў суседніх гаворках даных няма, ва ўкр. мове адзначана ў Лявіцкага. Рус. кадриль з франц. quadrilleтанец у чатыры пары’, рус. слова сустракаецца (у значэнні дзве пары ў танцы) у сярэдзіне XVIII ст. і запазычана, відаць, прыблізна ў гэты ж час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басто́н м.

I -ну текст. босто́н

II (карточная игра) босто́н

III (танец) босто́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тустэ́п ‘амерыканскі парны бальны танец і музыка да яго’ (ТСБМ, Мова Сен.). Ад англ. two steps ‘два крокі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каламы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

1. Украінская народная песенька тыпу прыпеўкі. Звоняць каламыйкі прыкарпацкія, Боцікі тупочуць гарачай. Панчанка.

2. Украінскі гуцульскі масавы танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кракавя́к, ‑а, м.

Польскі нацыянальны танец, а таксама музыка да гэтага танца. Танцаваць кракавяк. □ Калі ж зайграў аркестр кракавяк, вялікі зал клуба закруціўся мяцеліцай рознакаляровай вопраткі. Скрыпка.

[Польск. krakowiak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трасу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

Абл. Ліхаманка. І тут раптам Даніла ўсхапіўся з ложка. Ён увесь дрыжаў, яго калаціла трасуха. Каліна.

•••

Полька-трасуха — беларускі народны танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.

1. што і без дап. Выконваць танец; умець выконваць танцы.

Т. вальс.

І Халімон танцуе, калі яму шанцуе (прыказка).

2. перан. Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу (пра коней).

|| зак. станцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крыжачо́к ’беларускі народны танец’. Адносіцца да групы танцаў, у якіх пераймаюцца рухі птушак. Параўн. крыжанка (гл.). Ад крыжан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балеро́, нескл., н.

1. Іспанскі народны танец, які суправаджаецца спевамі і прыцокваннем кастаньет. // Музычны твор у рытме гэтага танца.

2. Частка нацыянальнага іспанскага ўбрання ў выглядзе кароткай безрукаўкі.

[Ісп. bolero.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́зджы, ‑ая, ‑ае.

Які заехаў куды‑н. мімаходам, па кароткі час; прыезджы. Рэгіну запрасіў на танец нейкі заезджы хлопец, але Міцька на гэта і ўвагі не звярнуў. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)