кадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.
Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. Калі трохі вочы прывыклі да змроку, сталі відаць — кадзь з капустаю, кадушачка з агуркамі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аква́рыум, ‑а, м.
1. Штучны вадаём або шкляная пасудзіна для ўтрымання і гадоўлі рыб, водных жывёл і раслін. Марскі акварыум.
2. Збудаванне, спецыяльная ўстанова для вывучэння і дэманстрацыі водных жывёл і раслін.
[Лац. aquarium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чан, ‑а, м.
Вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак, бочку. Направа, за плотам, узвышалася чырвоная цагляная будыніна без [акон] і дзвярэй. Ля яе ляжалі пад сонцам вялізныя драўляныя чаны. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́дзіна ’пасудзіна’ (Сцяшк., Нар. лекс.), судзі́на ’тс’ (ТСБМ, Варл.; гродз., ЖНС), ’невялікая кадушачка для мукі і збожжа’ (узд., Жд. 2), ’вялікая кадушка (на 30–50 пудоў зерня)’ (Сцяц. Сл.), суды́нка ’збанок’ (Дразд., ДАБМ, камент., 822), су́дзя зборн. ’драўляны посуд’ (гродз., Сл. ПЗБ), ст.-бел. судина ’пасудзіна, ёмістасць’, ’судна, лодка’ (Ст.-бел. лексікон). Да су́ды (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кары́та, -а, М -ры́це, мн. -ы, -ры́т і -аў, н.
Прадаўгаватая пасудзіна, збітая з дошак або выдзеўбаная з дрэва, якая звычайна выкарыстоўваецца для кармлення жывёлы.
Збіць к.
◊
Застацца ля разбітага карыта — ні з чым, страціўшы ўсё набытае.
|| памянш. кары́тца, -а, мн. -ы, -аў, н.
|| прым. кары́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяльная пасудзіна для вадкасцей ці газаў.
Газавы б.
2. Гумавая аўтамабільная або іншая камера, якая напаўняецца паветрам.
Залатаны б.
3. Абалонка аэрастата, дырыжабля, якая напаўняецца газам (спец.).
|| памянш. бало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. бало́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чацвярці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж. (разм.).
1. Чацвёртая частка чаго-н.
Ч. яблыка.
2. Чацвёртая частка бервяна, распілаванага ўдоўж накрыж (спец.).
3. Старажытная пасудзіна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку вядра.
4. Тое, што і чацвяртак (у 2 знач.).
|| памянш. чацвярці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ване́нка ’драўлянае карыта’ (КЭС), валёнка ’драўляная пасудзіна, кадушка’, вальне́нка ’скрынка для сала’ (Сцяшк. МГ), ва́лянка ’пасудзіна з дошчак (авальнай формы) для захоўвання высевак’ (Сцяц.). З польск. wanienka, wanna < ням. Wanne (Карскі, Белорусы, 161; Кюнэ, Poln., 113). Няправільна ў Сцяцко (Нар. лекс., 95) ва́лянка да ва́лянкі ’абутак’. Укр. ва́ливо, валю́га ’карыта’ (Грынч.) да венг. крыніцы (Рудніцкі, 1, 301).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жа́бнік 1, ‑а, м.
Пасудзіна для захоўвання жаб (у навуковых кабінетах, лабараторыях).
жа́бнік 2, ‑у, м.
Шматгадовая водная свабодна плаваючая расліна сямейства жабнікавых з ніцепадобным сцяблом і доўгачаранковым сэрцападобным лісцем (расце ў азёрах, сажалках).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вядро́, ‑а; мн. вёдры, вёдзер; н.
1. Пасудзіна цыліндрычнай формы з дужкай, у якой носяць або захоўваюць ваду і іншыя вадкасці.
2. Уст. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.
•••
Лье як з вядра гл. ліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)