затапі́цца, ‑таплюся, ‑топішся, ‑топіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апынуцца пад вадой, пакрыцца вадой. Я адна па вадзе ішла. Лугавіна ўся затапілася. Бічэль-Загнетава.

2. Разм. Утапіцца, заліцца (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сценя́ціцца, сціня́ціццапакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запылі́цца 1, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца пылам. [Дзядзька] нават башлык адвёў на шапку, каб .. не запылілася. Баранавых. — Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў. Сабаленка.

запылі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Пачаць пыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заснава́цца, ‑снуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад. Кудраўцаў.

2. Пакрыцца, зацягнуцца (павуціннем, смугой і пад.). Лес туманам заснаваўся, Луг расой акрыўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзірване́ць, ‑ее; зак.

Зарасці травой, пакрыцца дзірваном (у 1 знач.). Каб пераскочыць цераз .. [акоп], трэба было паставіць каня насупроць аднаго з выступаў, якія калісьці былі выразаны ў жвірыстай зямлі, а цяпер паабсыпаліся і падзірванелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапяка́цца, ‑аецца; зак.

1. Запячыся, пакрыцца скарынкай — пра ўсё, многае. Пазапякаўся хлеб у печы.

2. Засохнуць — пра кроў, раны. Свежыя раны пазапякаліся крывёю. Гурскі.

3. Перасохнуць, патрэскацца ад смагі — пра ўсё, многае. Вусны пазапякаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.

2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усе́яцца, усеюся, усеешся, усеецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца, запоўніцца вялікай колькасцю чаго‑н. Усеялася неба зорамі.

2. Разм. Кончыць сяўбу, адсеяцца. Вясной, як толькі ўсеяліся, Варанецкі пачаў думаць пра асушэнне балота. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усхвалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

1. Пакрыцца хвалямі. Мора ўсхвалявалася.

2. Прыйсці ў стан хвалявання, непакою; устрывожыцца. Нікіцін да таго ўсхваляваўся, што ніяк не мог прадаўжаць работу. Гурскі. Сцяпан пазнаў выратавальніцу брызентавай лодкі і чамусьці ўсхваляваўся. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арасі́цца, аросіцца; зак.

Пакрыцца расой, кроплямі чаго‑н.: увільготніцца. Па пасцелі.. [Ермалай Трыфанавіч] здагадаўся, што госць зусім не спаў і пайшоў ад яго ноччу ж, бо і прымятая яго нагамі мурава зноў паспела ранкам, арасіцца і падняцца ад зямлі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)